Вы тут

На Віцебшчыне пачалася буйная рэканструкцыя дарогі Полацк—Лепель


У Віцебскай вобласці пачалася буйная рэканструкцыя аўтадарогі Полацк—Лепель. Менавіта па трасе рэспубліканскага значэння Р46 ляжыць шлях з Полацка, Наваполацка, Верхнядзвінска, а таксама Прыбалтыкі і Расіі ў беларускую сталіцу.


Рэалізацыю праекта ажыццяўляе РУП «Віцебскаўтадар», работы стартавалі з другой чаргі (31,9 — 61,5 км) на ўчастку ад населенага пункта Сарочына да Полацка. Кошт будаўніцтва другой чаргі па каштарысе ў цэнах на жнівень 2022 года складаў 157,9 мільёна рублёў, на дату заканчэння будаўніцтва — больш за 179,8 мільёна рублёў. Нарматыўны тэрмін выканання рамонту на дадзеным участку — 24 месяцы, усяго дарожнікі плануюць рэканструяваць каля 60 кіламетраў.

На аб'екце ўжо разгарнулася вялікае будаўніцтва, планы ў спецыялістаў «Віцебскаўтадара» маштабныя: умацаванне адхонаў, павелічэнне радыусаў крывых у плане і профілі для прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў, замена слабага грунту землянога палатна, усіх водапрапускных труб, перабудова ўсіх мастоў і пераходаў для жывёл, іншыя работы.

Участак дарогі, на якім будуць праводзіць рэканструкцыю, размешчаны ў трох раёнах: Лепельскім, Ушацкім, Полацкім. Па параметрах ён адносіцца да дарог трэцяй катэгорыі. Шырыня праезнай часткі складае сем метраў. Мае дзве паласы руху з асфальтабетонным пакрыццём, пяць жалезабетонных мастоў, апорная здольнасць якіх на сённяшні дзень не адпавядае патрабаваным нагрузкам. На ўчастку ўведзена круглагадовае абмежаванне на адзіночную вось да 10 тон. «Рэканструкцыя дае магчымасць павысіць катэгорыю дарогі да другой, павялічыць яе апорную здольнасць да 11,5 тоны на адзіночную вось, а штучных збудаванняў (масты, пераходы для жывёл) — да патрэбных нагрузак. Палоснасць і шырыня праезнай часткі не павялічацца, хоць да 13 метраў пашырыцца дарожнае палатно», — адзначылі на прадпрыемстве.

У перыяд выканання работ рух аўтатранспарту па дарозе перарывацца не будзе. Ужо выкананы мерапрыемствы па арганізацыі бяспечнага руху на ўчастках, дзе ідуць работы. Каб адрамантаваць масты праз рэкі Туржанка і Тураўлянка, праект прадугледжвае часовае скідванне транзітнага руху на мясцовую дарожную сетку. Аб'езд працягласцю 1,7 кіламетра будзе арганізаваны па аўтадарозе Н3241 і 7,6 кіламетра — пад'езд да вёскі Туржэц-1 ад аўтадарогі Р46. Праект прадугледжвае пашырэнне і ўмацаванне ўказаных участкаў дарог, а кіроўцаў заклікаюць быць дысцыплінаванымі, акуратнымі і цярплівымі.

Цяпер ва Ушацкім раёне распрацоўваюць кар'ер «Атрашкоўскае» для забеспячэння аб'екта грунтам. Над рэканструкцыяй важнай для паўночнага рэгіёна дарожнай артэрыі шчыруюць спецыялісты амаль з усёй краіны. Распрацоўшчыкам праекта выступіла ДП «Белдзіпрадар». Заказчык РУП «Віцебскаўтадар» па выніках тэндара абраў генеральным падрадчыкам ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 1, г. Віцебск», а ў якасці субпадрадчыкаў былі абраныя дарожныя прадпрыемствы з іншых абласных гарадоў.

Рэканструкцыю аўтадарогі Полацк — Лепель па маштабах параўноўваюць з рэканструкцыяй пуцеправода «Полацкі» ў Віцебску. На кожную з дзвюх чэргаў будаўніцтва адведзена па 24 месяцы, а гэта значыць, што жыхары і госці рэгіёна змогуць пракаціцца з ветрыкам па новай трасе вясной 2027 года. Аднак дарожнікі заўважаюць, што адчуць змены на асобных адрамантаваных участках можна будзе ўжо будучай восенню.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота «Витебские вести»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.