Вы тут

Леанід Заяц пра планы ў сельскай гаспадарцы на гэты год


Намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» распавёў аб планах у сельскай гаспадарцы на гэты год, паведамляе БелТА.


Па словах Леаніда Зайца, сёлета павялічаны пасевы цукровых буракоў. «Магутнасці нашых цукровых заводаў — 5 млн т. Летась у чыстай вазе мы вырабілі 4,2 млн т, рэзервы ёсць. Трэба гэтым скарыстацца і вырабіць яшчэ 800 тыс. т цукровых буракоў, каб павялічыць вытворчасць цукру для рэалізацыі на экспарт», — адзначыў ён.

Акрамя гэтага, у Беларусі каля 37% ад усіх сельгасугоддзяў плануецца пакрыць меліярацыйнымі мерапрыемствамі. «За бягучую пяцігодку, 2021-2025 гады, нам неабходна правесці меліярацыю на плошчы 412 тыс. га. На плошчы ў 136 тыс. га будзе праведзена культуртэхнічная меліярацыя — высечаны кусты, выраўнавана зямля і дададзены плошчы пад сяўбу», — распавёў віцэ-прэм’ер.

За 2021 год было прыведзена ў парадак каля 27 тыс. га, а ўжо ў мінулым годзе па патрабаванні Прэзідэнта гэта колькасць была падвоена. «Да канца пяцігодкі нам неабходна прывесці ў належны выгляд 330 тыс. га. Адзначу, што падтрымка з боку дзяржавы ў гэтым плане адчувальная», — сказаў на заканчэнне Леанід Заяц.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.