Вы тут

Калейдаскоп талентаў


Вынікі X літаратурнага конкурсу «Славянскі калейдаскоп», прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, урачыста падведзены ў Доме дружбы ў Мінску. Сёлета конкурс стаў міжнародным і праводзіўся ў розных узроставых катэгорыях. Арганізатарамі выступаюць Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, таварыства дружбы «Беларусь — Расія», культурна-асветніцкая арганізацыя «Наша Русь» і прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.


На разгляд прафесійнага журы пад кіраўніцтвам старшыні МГА СПБ Міхася Пазнякова паступіла 556 твораў паэзіі, прозы і публіцыстыкі ад літаратараў Беларусі, Расіі, Узбекістана і Латвіі. Сярод маладых аўтараў журы вызначыла 20 лаўрэатаў, сярод сталых — 26. На ўрачыстасць былі запрошаны 22 лаўрэаты, якія жывуць пераважна ў Мінску і Мінскім раёне.

Цырымонію ўручэння ўзнагарод і памятных падарункаў правялі мастацкі кіраўнік Мінскага гарадскога тэатра паэзіі Вольга Багушыньска і старшыня сталічнага аддзялення СПБ, старшыня таварыства дружбы «Беларусь — Расія» Міхась Пазнякоў.

У намінацыі «Паэзія» сярод маладых аўтараў лаўрэатамі міжнароднага літаратурнага конкурсу «Славянскі калейдаскоп» сталі: Аліса Чарнашэй (Мінск) — першае месца; Анастасія Рубанава (Гомель) і Дар’я Прохарава (Полацкі р-н) — другое месца; Анастасія Дзіброва (Брэст), Дар’я Новікава (Мінск), Максім Ролік (Браслаўскі раён) — трэцяе месца. У гэтай намінацыі сярод сталых аўтараў перамаглі: Людміла Воранава (Мінск) і Міхаіл Кулеш (Брэст) — першае месца; Дзмітрый Дземідовіч (Мінск), Таццяна Сучкова (Гродна), Таццяна Цвірко (Клецк), Наталля Баранчык (Мінск) — другое месца; Ірына Карнаухава (Мінскі раён), Станіслаў Валодзька (Латвія), Іна Мароз (Полацк), Сяргей Падольскі (Расія), Зінаіда Дудзюк (Брэст), Людміла Яськова (Добруш), Уладзімір Дзяржанскі (Клічаў) — трэцяе месца.

За вершы песеннага жанру: Іван Юркін (Мінск) — першае месца.

У намінацыі «Малая проза» сярод маладых аўтараў найлепшымі сталі Ганна Кершыс (Мінск) — першае месца; Ангеліна Кухальская (Мінск) — другое месца; Маргарыта Паганкіна і Артур Шарук (Мінскі раён) — трэцяе месца. Сярод сталых літаратараў — Святлана Ластачкіна (Горкі) — першае месца; Тамара Кавалёва (Наваполацк) і Людміла Маркоўская (Мінск) — другое месца; Людміла Січкоўская (Гомель) і Валянціна Быкава (Расія) — трэцяе месца. 

У намінацыі «Публіцыстыка» сярод маладых аўтараў лаўрэатамі сталі Максім Сямёнаў (Мінск) — першае месца; Анастасія Галавач (Камянецкі раён), Арына Гарная, Ганна Еўсіевіч, Іна Лісіцкая (Мінск), Дзмітрый Аўчыннікаў (Расія) — другое месца; Таццяна Дзеніскавец (Гомель), Анастасія Макарава (Магілёў), Марыя Байрамава (Мінск), Раман Карнееў (Магілёў) — трэцяе месца. Сярод сталых літаратараў: Аліна Грышкевіч (Мінск) — першае месца; Віктар Шымолін (Мінск) і Валянцін Баюканскі (Расія) — другое месца; Валянціна Нікіціна (Клічаў), Ігар Лазарчык (Мінск) — трэцяе месца.

Адразу ў трох намінацыях «Паэзія», «Малая проза», «Публіцыстыка» першае месца журы прысудзіла Наталлі Саветнай (Гарадок), другое месца — Тамары Кавальчук (Асіповічы).

Падчас урачыстасці ў выкананні Вольгі Багушыньскай прагучалі вершы паэтаў-лаўрэатаў конкурсу Алісы Чарнашэй, Тамары Кавальчук, Людмілы Воранавай і Наталлі Саветнай. Ад імя ўзнагароджаных выступілі Ігар Лазарчык, Віктар Шымолін і Наталля Саветная. Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь узнагародзіла Міхася Пазнякова і Вольгу Багушыньску падзякай за плённую працу ў правядзенні X літаратурнага конкурсу «Славянскі калейдаскоп».

Пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў і памятных падарункаў адбыўся канцэрт, падрыхтаваны выкладчыкамі і студэнтамі Акадэміі музыкі.

Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» прысвоена старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаілу ПАЗНЯКОВУ. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка падпісаў адпаведны ўказ, якім дзяржаўных узнагарод удастоены 62 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. 

Міхаіл Пазнякоў — пісьменнік, паэт, перакладчык, аўтар шматлікіх кніг, які рэалізоўвае многія творчыя праекты, накіраваныя на папулярызацыю беларускай літаратуры, а таксама ажыццяўляе плённае супрацоўніцтва з пісьменнікамі Расіі і іншых краін. 

Віншуем! 

Павел КУЗЬМІЧ

Фота Васіля КУЛІКОВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.