Вы тут

Вялікдзень у тэлеэфіры


У гэтыя выхадныя праваслаўныя хрысціяне будуць святкаваць Уваскрэсенне Хрыстова. З нагоды вялікага свята тэлеканалы прапаноўваюць вернікам трансляцыі, праграмы і нават фільмы адпаведнай тэматыкі.


У эфіры канала «Беларусь 1» гледачоў чакае прамая трансляцыя святочнага богаслужэння на Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, якая распачнецца ў суботу ў 23.45. А ў нядзелю раніцай тут пакажуць Слова Мітрапаліта Веніяміна на Вялікдзень. «Беларусь 3» рыхтуе выпускі праграм «Святыні Беларусі», дзе пачуем пра Сафійскі сабор у Полацку, і «Размовы пра духоўнае», у якіх гаворка, вядома, пойдзе пра Вялікдзень.

На канале «Культура» ў дні свят можна будзе паглядзець дакументальныя фільмы. Так, у суботу ўвечары пакажуць «Расія ў Святой зямлі», кінастужка пазнаёміць з гісторыяй стварэння Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства, якое было створана яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя самымі ўплывовымі людзьмі свайго часу... Чым яны жылі і на чым канцэнтраваліся ў сваёй дзейнасці — пра гэта раскажуць удзельнікі фільма.

Пасля апоўначы на гэтым жа тэлеканале будзе гучаць Літургія «Усяночнае дбанне» Сяргея Рахманінава, твор, што належыць да вяршынь харавога мастацтва. Спалучаючы глыбокі змест і высокую духоўнасць, гэтая харавая сімфонія з'яўляецца вялікім творам рускай духоўнай музыкі ХХ стагоддзя. Выканае яе хор Акадэміі харавога мастацтва імя В. С. Папова, дырыжор Уладзімір Співакоў.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».