Вы тут

Курсанты Акадэміі МУС атрымалі прэмію «Аміятаўр»


Унікальныя стутуэткі атрымалі навучэнцы, якія займаюцца інфармацыйным асвятленнем жыцця галоўнай міліцэйскай ВНУ краіны.


Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў жыве яркімі падзеямі, накіраванымі на развіццё творчага патэнцыялу курсантаў. Прэмія «Аміятаўр» — адна з іх. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання фіналістаў адбылася ў сценах навучальнай установы ўжо другі раз.

Аўтар унікальнай прэміі — начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр Васільеў. Як адзначыў кіраўнік ВНУ, акадэмія не адстае ад трэндаў і крочыць у нагу з часам. «Мы стараемся расказваць пра міліцэйскую альма-матэр аператыўна і цікава, выкарыстоўваючы ўсе папулярныя інтэрнэт-пляцоўкі: сайт акадэміі, тэлеграм-канал, Instagram, Вконтакте, Youtube і Twitter, — заўважыў ён. — Тут навіны аб падрыхтоўцы будучых афіцэраў і нашых выкладчыках, адукацыйным працэсе, спартыўных падзеях і навуковых дасягненнях».

Усяго ва ўсіх афіцыйных акаўнтах за жыццём акадэміі сочыць амаль 35 тысяч падпісчыкаў. Дзякуючы энергіі і крэатыву курсантаў, пры падтрымцы старэйшых афіцэраў гэтая лічба расце штодзень.

Прэміі «Аміятаўр» былі ўдастоены курсанты, якія стаяць не толькі на варце правапарадку, але і інфармацыйнага асвятлення падзей, якія адбываюцца ў міліцэйскай ВНУ. У параўнанні з мінулым годам, да намінацый «Лепшы фотарэпартаж», «Лепшы матэрыял навін» і «Лепшы відэасюжэт» дадалася намінацыя «ЦікТок-Медыяпрарыў».

Дарэчы, за творчасцю акадэміі ў ЦікТок сочыць амаль 16 тысяч падпісчыкаў. Іх колькасць расце кожны дзень, як і майстэрства саміх аўтараў відэаролікаў.

Прэмію за «Лепшы матэрыял навін» уручыла вядучая праграмы «Зона Ікс», загадчыца аддзела крымінальных навін галоўнай дырэкцыі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Віялета Сакаловіч. Узнагароды за дасягненні ў ЦікТок лаўрэаты атрымалі з рук начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС палкоўнік міліцыі Наталля Сахарчук.

Пераможцамі ў намінацыі «Лепшы відэасюжэт» у чацвёртым квартале 2022 года прызнаны Арцём Швандзік, другакурснік факультэта міліцыі грамадскай бяспекі. У першым квартале 2023 года перамог творчы калектыў крымінальна-выканаўчага факультэта: трэцякурсніцы Ганна Белавусава, Лізавета Піваварава, Марыя Вільман і Юлія Касцейкіна.

«Аміятаўр» у намінацыі «Лепшы фотарэпартаж» за чацвёрты квартал 2022 года атрымаў другакурснік факультэта крымінальнай міліцыі Аляксей Арабей. У першым квартале гэтага года перамагае Вячаслаў Базылюк, прадстаўнік 2-га курса следча-экспертнага факультэта.

У намінацыі «Лепшы матэрыял навін» у чацвёртым квартале 2022 года пераможцам стаў курсант 3-га курса следча-экспертнага факультэта Лізавета Кавалёва. У першым квартале сёлета лаўрэатам становіцца Мікіта Вярэм’еў, курсант 2-га курса факультэта крымінальнай міліцыі.

У намінацыі «ЦікТок-Медыяпрарыў» у чацвёртым квартале з колькасцю праглядаў 2,3 мільёна вызначыліся трэцякурснікі факультэта міліцыі грамадскай бяспекі: Іван Шпендзік, Дзяніс Півавараў, Яўген Самуйліч і Дзмітрый Ложачнік. У першым квартале 2023 года перамаглі курсанты 2-га курса крымінальна-выканаўчага факультэта Кацярына Белаш і Мікіта Вершалоўскі.

Спецыяльную прэмію за ўклад у развіццё ЦікТока Акадэміі МУС атрымаў школьнік, выпускнік Крупскай раённай гімназіі Арсеній Сіняк. Дарэчы, малады чалавек ужо падаў заяву на паступленне ў Акадэмію МУС.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.