Вы тут

Сяўбу ранніх яравых у Беларусі плануецца завяршыць да 25 красавіка


Сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур у Беларусі плануецца завяршыць да 25 красавіка. Пра гэта распавёў намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1».


«Паўсюль праца ўжо кіпіць. Стаіць задача да 20 красавіка завяршыць сяўбу ранніх яравых у Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абласцях, а да 25 красавіка — у Магілёўскай і Віцебскай. Усяго трэба пасеяць 650 тыс. га ранніх яравых», — сказаў Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, у асноўным завяршаецца падкормка азімых збожжавых культур, азімага рапсу, ідзе догляд за азімымі, падкормка шматгадовых траў.

«Сёлета аграрыі сябе адчуваюць упэўнена, бо падрыхтоўка да пасяўной праведзена на дастаткова высокім узроўні, адрамантавана тэхніка. Усе вобласці сёлета лепш падрыхтаваныя, чым у 2022-м, у прыватнасці, больш назапашана мінеральных угнаенняў», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.