Вы тут

У панядзелак на БВФБ адбыўся валютны разварот


У панядзелак на Беларускай валютна-фондавай біржы адбылася змена курсаў: гэтым разам расійскі рубель падаражэў, а долар і юань патаннелі. Наш рубель набірае вагу.


Фота: pixabay.com

Курс долара ўпаў на 0,0198 BYN да 2,9537 BYN/USD і пакінуў максімум з 29 сакавіка мінулага года. Таргі еўравалютай не адбыліся ўжо трэці раз запар. За апошнія восем гандлёвых сесій еўра не з’явіўся на таргах ужо шэсць разоў. Апошні раз курс еўра на біржы памяняўся ў мінулую сераду. Еўра патаннеў на 0,0076 BYN да 3,1824 BYN/EUR. Курс расійскага рубля падняўся ўсяго на 0,0067 BYN да 3,6137 BYN/100 RUB і пакінуў мінімум за 351 дзень.

Як адзначае фінансавы партал «Усе банкі Беларусі», з беларускімі фінансамі справы ідуць цалкам добра. Як паведамілі ў Нацыянальным банку нашай краіны, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі ў сакавіку ўзраслі на 329,1 мільёна долараў (4,2 %), дасягнуўшы 8 098,6 мільёна долараў. Гэта амаль кампенсавала страты ў лютым.

Міністэрства фінансаў актыўна прыцягвае новыя валютныя сродкі, як на ўнутраным рынку, так і ў Расіі. У прыватнасці, 6 красавіка на тэрыторыі суседняй краіны размешчаны дзяржаўныя аблігацыі Беларусі на суму ў 10 мільярдаў расійскіх рублёў з тэрмінам абарачэння 3 гады і стаўкай купона 12,20 % гадавых. Акрамя таго, Мінфін завяршыў размяшчэнне аблігацый, намінаваных у расійскіх рублях, на нашай фондавай біржы. Аб’ём выпуску гэтых аблігацый — 5 мільярдаў расійскіх рублёў.

У Беларусі працягваецца зніжэнне ставак па крэдытах, звязанае са змяншэннем з 3 красавіка стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка да 10,5 % гадавых. Беларусбанк ужо паведаміў пра зніжэнне працэнтаў па крэдытах на фінансаванне нерухомасці, а ў Белаграпрамбанку паменшылі стаўкі па крэдытах на набыццё аўтамабіляў Geely.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.