Вы тут

На Віцебшчыне захоўваецца небяспечна высокі ўзровень вады


У дзесяці рэгіёнах Віцебскай вобласці (Лёзненскім, Сенненскім, Гарадоцкім, Віцебскім, Верхнядзвінскім, Полацкім, Лепельскім, Чашніцкім, Міёрскім раёнах і г. Віцебску) застаюцца падтопленымі прыватныя падворкі, жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы, участкі дарог, а таксама масты.


Фота Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь

Па стане на 10 красавіка ў вобласці не зафіксавана ніводнага факта новых падтапленняў. Узровень вады на гідралагічных пастах стабільна падае. Захоўваецца небяспечна высокі ўзровень вады на пастах у Полацку і Верхнядзвінску, аднак штодзённа ён зніжаецца на 7-12 сантыметраў.

На Віцебшчыне застаюцца падтопленымі 7 жылых дамоў, 111 падворкаў, 211 гаспадарчых пабудоў. Ва ўладзе вады дагэтуль знаходзяцца 3 масты і 19 участкаў дарог.

Захоўваецца рэжым павышанай гатоўнасці тэрытарыяльнай падсістэмы грамадзянскай абароны ў Полацкім і Міёрскім раёнах, на надзвычайны рэжым функцыянавання перайшлі ратавальнікі ў Верхнядзвінскім раёне.

Раённымі і гарадскімі аддзеламі МНС і іншымі службамі працягваецца пастаянны маніторынг сітуацыі са станам вясновай паводкі. Ратавальнікі бесперапынна ажыццяўляюць лодачную пераправу на ўчастку падтопленай дарогі ў вёсцы Лучоса Віцебскага раёна і яшчэ раз нагадваюць насельніцтву аб правілах паводзінаў з вялікай вадой, заклікаючы захоўваць спакой.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.