Вы тут

«Залаты Гран-пры Містэр Кот-2023» у сталічным Палацы спорту


Міжнародная выстава «Залаты Гран-пры Містэр Кот-2023» праходзіць 8-9 красавіка ў сталічным Палацы спорту.


Арганізатар мерапрыемства ТАА «Містэр Кот», пад эгідай Сусветнай федэрацыі котак (WCF).

— Нашаму клубу каля 22 гадоў. «Залаты Гран-пры Містэр Кот» мы праводзім з 2018 года. На сённяшняй выставе прадстаўлена прыкладна 120 жывёл. У праграму ўваходзяць: экспертыза гадаванцаў, прэзентацыя рэдкіх і экзатычных парод жывёл, шматлікія рынгі і шоў дарослых кошак, юніёраў і кацянят, забаўляльная праграма для гледачоў. Усе жадаючыя могуць выканаць сваё запаветнае жаданне — знайсці кацяняці сваёй мары, — распавяла чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» арганізатар мерапрыемства старшыня клуба «Містэр Кот» Вольга Рагачова-Кузака. — Прызы, кубкі і знакі, будуць уручаны ўладальнікам, а саміх пераможцаў рынгаў узнагародзяць смачным кормам. Хочацца пажадаць усім уладальнікам катоў і кошак прыняць удзел у выставе, атрымаць святочны настрой і станоўчыя эмоцыі.

 

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.