Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Узровень жыццёвых сіл Авенаў на гэтым тыдні будзе дастатковым для таго, каб выканаць безліч спраў. Калі правільна размеркаваць вольны час, удасца паралельна дапамагчы камусьці з блізкіх. Давядзецца паводзіць сябе па-філасофску ці звыш педагагічна. Далёка не заўсёды вашы словы будуць у нязменным выглядзе даходзіць да адрасата. Гэта важна ўлічыць і выправіць. У другой палове тыдня чакаецца нестабільнасць у справах. Доўгатэрміновыя планы трэба перанесці на наступны перыяд. Пачніце выпраўленне сітуацыі з дробных ці другарадных задач.


Фота: pexels.com


ЦЯЛЕЦ. Тыдзень прымусіць сур'ёзна заняцца асабістымі адносінамі. Тым, у каго ёсць сям'я, трэба максімальна засяродзіцца на патрэбах блізкіх. Не адмаўляйцеся ад альтруізму. Верагодна, толькі цалкам забыўшыся пра сябе, вы зможаце нармалізаваць сітуацыю. Час заняцца сабой з'явіцца на выхадных. Не выключаны рамантычныя знаёмствы або з'яўленне ў вашым жыцці цені з мінулага. Перапіска дапаможа адкрыцца другому дыханню. Яшчэ адной крыніцай натхнення могуць стаць творчасць, спорт, інтэлектуальныя задачы.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні не давядзецца змагацца з праблемамі. Творчы патэнцыял істотна ўзрасце. Гэта ў сваю чаргу стане матывам адкрываць новыя грані ў добра знаёмых рэчах. Не трэба ўкладаць сілы ў нешта адно. Дзейнічайце адразу па некалькіх напрамках. У канцы тыдня не пажадана ўцякаць ад вырашэння пытанняў у асабістых адносінах. Па магчымасці пазбягайце людзей, якія ставяцца з зайздрасцю да вашых поспехаў. Зносіны з імі будуць таксічнымі і, відавочна, не паспрыяюць пазітыўнаму настрою.


РАК. Удача на гэтым тыдні сама бяжыць у рукі. Вам толькі трэба выявіць прадпрымальнасць і спрыт. Навучыцеся чытаць паміж радкамі інфармацыю, атрыманую падчас кожнага дыялогу, правільна расшыфроўвайце падказкі Сусвету. Многае залежыць і ад эмацыянальнага настрою. Не забывайце, што чалавек, настроены на аптымізм, заўсёды дасягае значна большага. Другая палова тыдня — цудоўны момант для любоўных рэформаў.


ЛЕЎ. Гэты тыдзень заклікае да барацьбы за незалежнасць. І няхай яна засяродзіцца ў хатніх сценах, ад гэтага не стане менш значнай. Чым больш даходліва абвесціце дамачадцам аб сваіх жаданнях і намерах, тым менш у іх застанецца шанцаў пераканаць вас у зваротным. Адзінае, у чым варта ўстрымацца ад саперніцтва, — каханне. Тут куды лепшыя вынікі прынясе чулы падыход да блізкага. Тым, хто пакуль не знайшоў спадарожніка, рэкамендуецца адкрыцца для віртуальнага дыялогу.


ДЗЕВА. Перад вамі — новыя далягляды. Не кідайцеся з агню ў полымя. Калі ёсць некалькі варыянтаў развіцця падзей, варта ўпадабаць той з іх, які максімальна камфортны не толькі для вас, але і для вашага блізкага кола. Не трэба забываць пра сябе. У другой палове гэтага тыдня шмат хто з вас заўважыць, што энергетычны патэнцыял знізіўся.


ШАЛІ. Падзеі гэтага тыдня заклічуць забыцца на прагматызм. Крыху больш адкрыццяў у сферы кахання і разняволенасці ў шлюбе — вось што дапаможа зрабіць атмасферу больш спакойнай і гарманічнай. Выдатны настрой культывуе і рэгулярны клопат аб сваім арганізме. Спрыяльны час для пачатку дыет і пераходу да здаровага ладу жыцця. У канцы тыдня будзе важна ўсвядоміць, што вашы ідэі знаходзяць водгук у думках і сэрцах навакольных.


СКАРПІЁН. Час вызначаць спіс найважнейшых задач на гэты тыдзень. Галоўнае, каб гэтыя мэты не парушалі правы вашых блізкіх. Прадстаўнікі вашага знака Задыяку часам будуць не надта стрыманымі ў паводзінах і словах. Гэта ў сваю чаргу можа кагосьці пакрыўдзіць. Пастарайцеся як мага хутчэй выправіць сітуацыю ў пазітыўнае рэчышча і не адмаўляйцеся прынесці свае прабачэнні. Больш разлічвайце на сябе, менш на дапамогу іншых. Магчыма, у канцы гэтага тыдня страціць сваю актуальнасць адна з нядаўніх дамоўленасцяў.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні наканавана выпрабаваць лёгкі сум. Магчыма, не спрацуе адна з вашых, як здавалася, геніяльных ідэй, кудысьці знікне даўні даўжнік ці ж чалавек, ад якога хацелі бачыць узаемнасць, канчаткова адмовіцца ад зносін. Пераадолейце непрыемнасці, настройцеся на пазітыў і падумайце аб тым, як абараніць сябе ад падобных сітуацый у будучыні. У канцы тыдня, хутчэй за ўсё, давядзецца апраўдвацца перад кімсьці з блізкіх. Магчыма, не будзе перадумоў да таго, каб выканаць дадзенае абяцанне.


КАЗЯРОГ. У пачатку гэтага тыдня можа паступіць матэрыяльная дапамога або прапанова, звязаная са сферай фінансаў. Чакаюцца прыемныя перамены ў асабістых справах, сыдуць рознагалоссі ў шлюбе, знойдуцца словы, каб дастукацца да блізкага. Вера ў сябе будзе расці. Аднак гэта не нагода для зорнай хваробы. Важна прыслухоўвацца да меркавання тых, хто побач. Калі хтосьці звернецца да вас па дапамогу ці параду, ні ў якім разе не адмаўляйце. Нельга выключаць, што хутка ўжо і вам давядзецца звяртацца па падтрымку.


ВАДАЛІЎ. Тыдзень спрыяе любым пачынанням. Асабліва добра будуць атрымлівацца справы, у якіх можна праявіць прыроджаную харызматычнасць. Не бойцеся занадта настойліва даказваць сваю праўду. Выбраўшы патрэбную аргументацыю, вы здольныя здзейсніць немагчымае, напрыклад, схіліць на свой бок непрымірымага апанента. Для гаспадарчых спраў гэты тыдзень падыходзіць не лепшым чынам.


РЫБЫ. На гэтым тыдні трэба больш дбайна засцерагаць канфідэнцыяльныя звесткі. Адно неасцярожнае слова — і ваш сакрэт будзе раскрыты. Добра, што гэта адзіная з магчымых для вас непрыемнасцяў. Наперадзе чакае немалая колькасць спраў, у якіх вы зможаце прымяніць і прыродныя здольнасці, і кемлівасць, і інтуіцыю. Надыходзіць вырашальны момант у асабістых справах. Адзінокія прадстаўнікі вашага задыякальнага знака атрымаюць шанц пачуць запаветнае «так». Сямейныя Рыбы са здзіўленнем выявяць, што запал у шлюбе нікуды не знік.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.