Раннія яравыя ў Беларусі пасеялі на 19,3% плошчаў, паведамляе БелТА.
Па стане на 9 красавіка, сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзены на плошчы 125,3 тыс. га, або 19,3% плана. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 61,4% запланаваных плошчаў, Гомельскай — на 14,8%, Гродзенскай — на 50,4%, Мінскай — на 2,31%, Магілёўскай — 0,34%. Таксама працягваецца і падрыхтоўка глебы пад сяўбу, ужо падрыхтавана 209, 3 тыс. га (32, 2% плана).
Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гэтым годзе плануецца пасеяць на плошчы 650,4 тыс. га, кукурузу на збожжа — на 265,3 тыс. га, бульба — на 26,1 тыс. га, цукровыя буракі — на 101,7 тыс. га. У гэтым годзе сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб’ёме 8,877 млн. т.
Прэв’ю: БелТА
Відэаназіранне, празмерныя запыты, публічнае распаўсюджванне.
Ацяпляльныя «лайфхакі» вяскоўцаў.