Вы тут

Адзінства думак


На мінулым тыдні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. З гэтай нагоды «ЛіМ» пацікавіўся ў літаратараў, што ўзрушыла і адгукнулася ў сэрцы... Якія з пасылаў Прэзідэнта сталі найбольш блізкімі? Якія з акрэсленых падчас Паслання задач у першую чаргу тычацца пісьменнікаў? Што могуць зрабіць дзеячы культуры для іх вырашэння? На гэтыя пытанні адказваюць айчынныя аўтары. 


Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога ад-дзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: 

— Нельга не пагадзіцца, што адна з галоўных умоў суверэнітэту і незалежнасці — наша адзінства: як нацыя мы павінны змагацца з хцівым «клопатам» заходнікаў пра нас... Салідарны з Прэзідэнтам і ў тым, што менавіта дзякуючы яднанню наш народ выстаяў і перамог у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння нам неабходна зноў згуртавацца і штодзённай працай даказаць, што Беларусь — мірная і незалежная краіна. Тэма гістарычнай памяці асабліва сугучна маім думкам. Без яе немагчымы мір і стварэнне. Як правільна заўважыў наш лідар, людзі павінны ведаць сваіх герояў, выхоўваць на іх прыкладах моладзь. А ўсе месцы подзвігаў і трагедый беларускага народа павінны стаць месцам паломніцтва і пакланення. Неабходна імкнуцца да таго, каб маладое пакаленне не проста ведала гісторыю сваёй краіны, але і ганарылася ёй. 

Што тычыцца акрэсленых падчас Паслання задач, то для пісьменніка важна ўсё! Калі ты — сапраўдны пісьмен-нік, калі жывеш аднымі думамі і клопатамі са сваім народам... Згуртаванне беларускага народа, умацаванне эканомікі, прапаганда класічных сямейных і культурных каштоўнасцей, патрыятычнае выхаванне мо-ладзі на канкрэтных прыкладах, міжнароднае культурнае супрацоўніцтва з суседзямі і найперш з брацкім нам рускім народам і многае іншае — зыходныя тэмы для творчага пераасэнсавання. 

Пісьменнікам застаецца толькі ствараць! Актыўна, самааддана пісаць якасныя творы! Усё, што пералічана вышэй, павінна знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры і мастацтве. А яшчэ — больш актыўна папулярызаваць беларускую культуру, родную літаратуру як дома, так і за межамі Беларусі. 

Міхась ПАЗНЯКОЎ, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыяна-льнай літаратурнай прэміі Беларусі: 

— Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі настолькі змястоўнае, глыбокае і важ-нае, што заслугоўвае стаць праграмай дзеянняў для кожнага. Гэта і гарачы заклік вядомага палітыка сучаснасці да міру ва ўсім свеце, да супрацоўніцтва, супраць гвалту, несправядлівасці і войнаў. Асабліва ўразіла і кранула тэма суверэннасці і незалежнасці Беларусі. Бо толькі пры такой умове дзяржава можа развівацца, мацнець, мець аўта-рытэт у свеце, будаваць шчаслівае жыццё, дабівацца сапраўднай дэмакратыі. Вельмі ўсхвалявалі ацэнкі падзей ва Украіне і рашучая прапанова як мага хутчэй спыніць там усе баявыя дзеянні. Распачаць перагаворы. Нельга, каб братнія народы варагавалі, каб вайна паміж імі знішчала гарады, вёскі, тысячы жыццяў. Нельга, каб радаваліся тыя, хто сутыкнуў ілбамі рускіх і ўкраінцаў, хто нажы-ваецца на крывавых бойнях. Як і нельга дапусціць адраджэння фашызму і бандэраўшчыны. Нельга і пагражаць нам, прасоўваючы войскі НАТА да межаў Саюзнай дзяржавы. 

Мяркую, што, як і мне, так і нашым пісьменнікам, дзеячам культуры, кожнаму патрыёту вельмі імпануе пасыл Прэзідэнта Беларусі аб народным яднанні і ўроках 2020 года. Я з выключным спадзевам успрыняў яго меркаванні аб знешняй палітыцы ў новых умовах. У самых шырокіх стасунках з братняй Расіяй, ва ўмацаванні нашай Саюзнай дзяржавы, у сяброўстве і супрацоўніцтве з Кітаем, Індыяй, многімі іншымі пазітыўным краінамі — наша моц і шчаслівая будучыня. Вельмі парадавалі мяне, упэўнены, і многіх маіх калег, роздумы Кіраўніка дзяржавы аб гістарычнай памяці і нацыяналь-ных традыцыях, аб абароне нацыяальнай спадчыны, аб сацыяльнай справядлівасці, аб культурным імпартазамяшчэнні. Мы ўзбагачаемся най-лепшымі здабыткамі сусветнай культуры і самі ўзбагачаем яе сваімі цудоўнымі ўзорамі. Імі мы і цікавыя ўсяму свету. Нам ёсць што развіваць і чым ганарыцца. 

Сёння ад нас, пісьменнікаў, таксама залежыць многае, каб у грамадстве панавалі згода, адданасць Радзіме і народу, нястомная праца, імкненне да высокіх вызначаных мэт. Наша пісьменніцкая арганізацыя шмат робіць дзеля гэтага. Ствараюцца кнігі, вартыя нашага часу, пашыраецца супрацоўніцтва са шматлікімі замежнымі калегамі, ідзе актыўная работа з творчай моладдзю. Мы сеем разумнае, добрае, вечнае. Імкнёмся выхоўваць сапраўдных патрыётаў. І ўсю нашу творчую і культурна-асветніцкую працу абавязаны працягваць больш упэўнена, мэтанакіравана, актыўна і паспяхова. 

Алесь КАЗЕКА, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі:

— Лічу, што годна жыць і развівацца ў сучасным свеце дзяржава здолее, калі яна мудра і ўсебакова ўлічвае і пралічвае ўсе складнікі, прагназуючы наступны крок. Таму ўспрымаю Пасланне нашага Прэзідэнта як цэльную гарманічную канструкцыю, у якой кожны пасыл выконвае сваю адметную ролю ў фарміраванні эфектыўнасці цэлага. Гэта як ставіць пытанне: якая шасцярэнька ў гадзінніку найбольш важная? Мы ж гэтага не робім. Так і тут.

Як кажа народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец: сучаснага пісьменніка павінны тычыцца ўсе кірункі дзейнасці грамадства. Без гэтага адзінства, без гэтай датычнасці наўрад ці здолееш напісаць нешта сапраўднае, нешта вартае. У больш вузкім сэнсе лічу, што сучасны пісьменнік — гэта ідэолаг, нават святар, а сапраўдныя творы — адкрыцці, пропаведзі, якія накіраваны на выхаванне сапраўдных духоўных якасцей, узвышэнне ідэй міру і лю-бові, выхаванне Чалавека і грамадзяніна. З гэтага пункту гледжання выразна відаць і тыя акрэсленыя ў Пасланні задачы, якія тычацца пісьменнікаў. 

Што могуць зрабіць дзеячы культуры для іх вырашэння? Гэтае пытанне вартае вялікага артыкула... І не аднаго. Не буду пералічваць тут кірункі, спосабы і метады... Яны шматлікія і відавочныя амаль кожнаму. Скажу некалькі слоў пра іншае. У сучасным свеце ідзе непрымірымая, жорсткая вайна не толькі на фізічным, але і на духоўным узроўні. Вайна паміж цемрай і святлом. Вайна, у якой няма паняцця нейтралітэту. Таму, галоўнае, кожнаму дзеячу культуры, кожнаму творцу неабходна вызначыцца: з кім ты? На чыім ты баку? І калі ёсць няўпэўненасць у выбра-ным кірунку, сыдзі з гэтага шляху, не разбурай душы людскія, бо сваю згубіш. А калі выбраў шлях ваяра святла — ідзі разам з народам сваім, разам з дзяржавай сваёй і «сэрцам асвятляй дарогу людзям». 

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: 

— У сваім выступленні Прэзідэнт абазначыў галоўныя ўмовы захавання суверэнiтэту і незалежнасці нашай краіны, сярод якіх — умацаванне духоўных і маральных асноў, прапаганда сямейных каштоўнасцей і ўвага да гістарычнай памяці.

Калі інфармацыйныя плыні набіраюць абароты, уплываюць на свядомасць людзей, трэба памятаць, што мастацкае слова — магутная зброя супраць абыякавасці, памылковых меркаванняў, неабдуманых учынкаў. Таму ў пісьменнікаў вельмі важная місія: праз сваю творчасць, праз літаратурныя набыткі папярэднікаў падвесці чытача да жадання духоўна расці, з цікавасцю і пашанай выву-чаць лёсы сваіх продкаў, іх традыцыі, тым самым падыходзячы да вывучэння роднай гісторыі, культуры. Падчас урокаў мужнасці, урокаў памяці, літаратурна-краязнаўчых экспедыцый пісьменнікі дзеляцца з рознымі аўдыто-рыямі сваімі разважаннямі, меркаваннямі наконт жыцця сучаснай Беларусі, жыццёвымі высновамі і пераканан-нямі. І менавіта ў такія хвіліны эмацыянальнага ўзлёту, шчырых размоў і здараецца ўзаемапаразуменне, адзінства думак. Сёння вялікая адказнасць перад маленькімі чытачамі і ў дзіцячых пісьменнікаў. Уменне прыслухоўвацца да дарослых, браць з іх прыклад, бачыць сэрцам прыгожае ў наваколлі і ў людзях — вельмі важныя якасці, якія ў дарослым жыцці дапамогуць быць заўсёды на баку справядлівасці. 

Задача ў пісьменнікаў і сёння, і заўтра адна — тварыць, сустракацца з чытачамі, асабліва з моладдзю. Праца пісьменніка, як і праца настаўніка, не мае імгненных вынікаў, але часам зусім не заўважна для самога чытача мы дапамагаем яму прыняць правільныя рашэнні, натхняем на штодзённую стваральную працу на карысць сваёй Радзімы, абуджаем самыя пяшчотныя пачуцці да роднага кутка і людзей, якія заўсёды побач. 

Анатоль АЎРУЦІН, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, уладальнік «Залатога Віцязя-2022» у галіне паэзіі: 

— Усе чатыры з паловай гадзіны я не адыходзіў ад экрана. Амаль кожная фраза Прэзідэнта выклікала сустрэчныя эмоцыі. Падзеі ва Украіне, слушныя ініцыятывы аб тым, як спыніць гэты жах... Зараз склала-ся такая сітуацыя, калі ніводны з бакоў не можа першым згадзіцца на перагаворы — гэта палічаць слабасцю. Таму менавіта наш Прэзідэнт — самая падыходзячая асоба для гэтай мэты. Ён кіруе краінай, якая, як ніхто іншы, за-цікаўлена ў тым, каб побач з нашымі межамі не грымелі выбухі і не гінулі людзі. І ўсе мы хочам спынення вайны, прытым разумеючы, што ў выпадку паражэння Расіі з карты свету можа знікнуць і тая Беларусь, у якой мы цяпер жывём... 

Прэзідэнт вельмі слушна заўважыў, што сапраўднага патрыёта здольны выхаваць толькі патрыёт. Вось дзе вялікая прастора для літаратара. Слова пісьменніка і цяпер, будзем шчырымі, выглядае больш важкім, чым слова не толькі звычайнага суразмоўцы, — яно часам пераважае і тое, што здольны сказаць чыноўнік дастаткова высокага рангу, які нічога значнага не зрабіў. Ад пісьменніка сёння патрабуецца актыўна ўдзельнічаць у выхаванні ў чытачоў пацуцця сапраўднага патрыятызму. Якраз з творамі такой тэматыкі ў нас шмат праблем. Многія майстры слова знарок адыходзяць ад паўсядзённасці, амаль не хаваючыся, разважаюць аб тым, што, маўляў, невядома яшчэ, як усё павернецца і што нас чакае наперадзе... 

Але сапраўдны творца — заўсёды крыху прарок. Калі б чалавецтва больш слухала сваіх пісьменнікаў, многіх бед можна было б пазбегнуць... Але недахоп увагі з боку грамадства, які зараз няцяжка заўважыць, не павінен неяк адмоўна ўздзейнічаць на духоўны складнік твор-часці. Празаікі і паэты толькі тады вернуць айчыннай культуры належную зацікаўленасць здаровага грамадства, калі кожны на сваім месцы зробіць тое, што абавязкова прыцягне да сябе ўвагу — напіша аповесць, намалюе карціну, створыць песню, якую заспяваюць... Самае шкоднае для творцы — маўчаць, рабіць выгляд, што нічога не адбываецца...

Алена БАСІКІРСКАЯ, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналіст Выдавецкага дома «Беларусь сегодня»: 

— Пасланне Прэзідэнта да народа і Нацыянальнага сходу яркае, змястоўнае, эмацыянальнае. Для мяне вельмі важны і блізкі пасыл аб захаванні гістарычнай памяці і нашых нацыянальных традыцый. Адгукнуліся словы Кіраўніка краіны аб тым, што трэба актыўней прапагандаваць свае традыцыі і сімвалы, айчынных артыстаў і мастакоў... У гэтым шэрагу маюцца на ўвазе і пісьменнікі, родная літаратура. Попыт на айчыннае расце, а значыць, запатрабаваны і кнігі нашых аўтараў — цікавыя, адметныя, высокамастацкія, разнажанравыя. Таму пацвярджэннем — Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, якая нядаўна адбылася ў Мінску. Расце цікавасць да нашага кніжнага свята з боку замежных краін, сёлета іх прыехала 19. Нядзіўна: Беларусь хоць краіна і невялікая, але таленавітая, паказвае прыклад і ў кнігавыданні. Дарэчы, толькі за 2022 год у нас выпушчана 8586 найменняў кніг і брашур агульным тыражом 20,13 мільёна экзэмпляраў. Прычым уражвае не толькі колькасць, але і змест. Гэтыя выданні вельмі актуальныя, адпавядаюць запатрабаванням часу. Варта прыгадаць, напрыклад, серыю «Генацыд беларускага народа» — сумесную работу Генпракуратуры і выдавецтваў, альбом «Адзiнства непераможнага народа», выданне «Дзень народнага адзінства», прысвечанае ўз’яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі. Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, айчынныя выдавецтвы клапоцяцца аб прапагандзе сучаснай літаратуры, факсімільным аднаўленні старажытных рарытэтаў, захаванні і ўзбагачэнні кніжнай спадчыны. У наш няпросты час такія захады асабліва важныя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».