Вы тут

Трансляцыі велікодных богаслужэнняў у тэлеэфіры


Ужо ў нядзелю 9 красавіка вернікі каталіцкай канфесіі сустрэнуць Светлае Хрыстова Уваскрэсенне. Традыцыйна ў эфіры тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі пройдуць трансляцыі святочных богаслужэнняў з Мінска, Рыма і Ватыкана.


У пятнічным эфіры канала «Беларусь 3» адбудзецца трансляцыя Крыжовага шляху з Рымскага Калізея з удзелам Папы Францыска. Пачатак паказу цырымоніі — у 23.25. Падчас ходу, які штогод праходзіць у італьянскай сталіцы ў Вялікую пятніцу, удзельнікі яго на чале з пантыфікам здзяйсняюць 14 стаянняў, якія ўяўляюць з сябе ўспамін шляху Ісуса Хрыста на Галгофу. Цырымонія суправаджаецца разважаннямі і малітвамі, якія зачытваюцца падчас шэсця.

У суботу 8 красавіка ў 21.45 у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» пройдзе трансляцыя цэнтральнага велікоднага богаслужэння з удзелам кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі са сталічнага архікафедральнага касцёла імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

А ў святочны дзень 9 красавіка ў 7.15 у эфіры «Беларусь 1» са Словам на свята Уваскрэсення Хрыстова выступіць архіепіскап Іосіф Станеўскі. Пасля ў 17.00 у трансляцыі з Ватыкана сацыякультурны тэлеканал пакажа Пасланне і Блаславенне Папы Рымскага Францыска «Гораду і свету».

Варта адзначыць, што для зручнасці вернікаў трансляцыі богаслужэнняў са сталічнага касцёла імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі будуць суправаджацца сурдаперакладам.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».