Вы тут

«Пры надыходзе спрыяльных умоў надвор’я тэмпы работ будуць узмоцнены»


Пры надыходзе спрыяльных умоў надвор’я тэмпы палявых работ будуць узмоцнены. Пра гэта распавёў БелТА міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.


Фота: pixabay.com

«Даволі цёплае надвор’е ў другой дэкадзе сакавіка дазволіла прыступіць да вясновых палявых работ, у тым ліку да сяўбы ў Гомельскай, на большай частцы тэрыторыі Брэсцкай, а таксама ў некаторых раёнах Гродзенскай і Мінскай абласцей. Аднак неспрыяльныя ўмовы надвор’я — снег, паніжэнне тэмпературы паветра і глебы — у апошняй дэкадзе сакавіка — пачатку красавіка практычна прыпынілі ўсе палявыя работы», — распавёў Ігар Брыло.

Ён дадаў, што аналагічныя ўмовы надвор’я складваліся і летась. «Тады ў першай дэкадзе красавіка багатыя ападкі і нізкія тэмпературы знізілі тэмпы сяўбы ранніх яравых збожжавых культур, таму пры наступе спрыяльных умоў надвор’я і прасыханні глебы тэмпы работ будуць узмоцненыя», — адзначыў міністр.

Па словах Ігара Брыло, значных змен у структуры пасяўных плошчаў пад ураджай 2023 года не плануецца.

«Усё таксама робіцца стаўка на больш ураджайныя азімыя культуры — збожжавыя. Пры гэтым у параўнанні з мінулым годам у 2, 7 разы павялічылі плошчу сяўбы азімага ячменю і на 32 тыс.га больш пасеялі азімага рапсу», — падкрэсліў ён.

Як заявіў міністр, сёлета плануецца забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб’ёме 8,9 млн т.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.