Вы тут

Літкантакт: Брэст — Краснаярск


Праз тысячы кіламетраў пралёг мост сяброўства паміж Брэстам і Краснаярскам. Не першы год супрацоўнічае з часопісам прозы, паэзіі і публіцыстыкі «Новый Енисейский литератор» брэсцкі фантаст Сяргей Белаяр. Ён і дапамог наладзіць кантакты пісьменнікам Расіі і Беларусі. 


12 сакавіка брэсцкая дэлегацыя выйшла на сувязь з краснаярскай. Да прагляду трансляцыі таксама далучыліся пісьменнікі з Лесасібірска, Мінусінска, Дзіўнагорска, Жалезнагорска і нават з Находкі.

На пачатку форуму ўдзельнікаў анлайн-канферэнцыі песнямі на беларускай і рускай мовах вітаў фолк-гурт «Лад».

с пра братэрства народаў прачытаў заслужаны журналіст Георгій Тамашэвіч. Празаік, рэдактар Аляксандр Валковіч расказаў пра літаратурна-краязнаўчы альманах «Астрамечаўскі рукапіс». Паэтэса Таццяна Шульга прычытала свае творы. А кіраўнік літаратурнага клуба «ПоэтиКо» Наталля Кандрашук агучыла вершы на беларускай мове. Пра супрацоўніцтва з расійскімі пісьменнікамі, майстар-класы, творчыя паездкi, фестывалi павёў сваю гаворку старшыня грамадскай арганізацыі «Рускае таварыства» Сяргей Моладаў. Дырэктар гарадской цэнтралізаванай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна Святлана Гарадзецкая падзялілася цікавымі формамі працы з расійскімі пісьменнікамі, у тым ліку ў анлайн-фармаце.

Краснаярскае рэгіянальнае аддзяленне прадставіў старшыня Сяргей Кузічкін, а таксама яго намесніца, заслужаны работнік культуры Краснаярскага краю, паэтэса Марына Савіных, якая стаяла каля вытокаў стварэння літаратурнага часопіса для сямейнага чытання «Дзень і ноч». Метадыст Краснаярскага Дома мастацтваў Кацярына Маліноўская пазнаёміла з найстарэйшым у рэгіёне літаратурным выданнем — альманахам «Енісей». Паэтэса Таццяна Панова пранікнёна прачытала вершы пра сяброўства, любоў да Радзімы... Пра сваю дзейнасць як пісьменніка і выдаўца расказаў празаік, заслужаны работнік культуры Краснаярскага краю Уладзімір Несцярэнка. Выступілі таксама паэт і празаік, прафесар тэхналагічнага ўніверсітэта, доктар філасофскіх навук Міхаіл Яцэнка, празаік, публіцыст, журналіст, аўтар кнігі даследаванняў падзення Тунгускага метэарыта Мікалай Юрлаў, паэт і літаратурны крытык, прафесар аэракасмічнага ўніверсітэта, кандыдат філасофскіх навук Уладзімір Замышляеў.

Першая сустрэча натхніла на сумесныя творчыя задумы. У найбліжэйшым нумары альманаха «Берасцейская скарбніца» будуць надрукаваны творы краснаярскіх пісьменнікаў.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.