Вы тут

Вызначаны графік і пункты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання


Міністэрства адукацыі вызначыла графік і пункты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў гэтым годзе. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 15 сакавіка 2023 года нумар 100, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання пачнецца 14 чэрвеня з беларускай мовы. За ім ідзе тэсціраванне па рускай мове — 16 чэрвеня. Праз дзень пройдуць іспыты па грамадазнаўстве. Тэсціраванне па матэматыцы абітурыенты напішуць 20 чэрвеня, праз дзень пройдзе тэсціраванне па біялогіі. ЦТ па замежных мовах адбудзецца 24 чэрвеня, па хіміі — 26 чэрвеня, па фізіцы — 28 чэрвеня, па гісторыі Беларусі — 30 чэрвеня. Іспыты па геаграфіі пройдуць 2 ліпеня, 4 ліпеня абітурыенты напішуць сусветную гісторыю. Ёю і завершыцца асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання. Для праходжання ЦТ у асноўны час выдзелены 41 пункт.

У рэзервовыя дні ЦТ можна будзе напісаць 11-га, 13-га і 15 ліпеня ў шасці ВНУ краіны. Зарэгістравацца на яго неабходна з 1 па 6 ліпеня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.