Вы тут

Гараскоп стрыжак на красавік


1 красавіка, субота. Вельмі добры перыяд для любой стрыжкі. Валасы стануць больш моцнымі і бліскучымі, прычоска дадасць вашаму вобразу лёгкасці і рамантычнасці.


Фота: pixabay.com

2 красавіка, нядзеля. Сёння можна стрыгчы валасы, каб паскорыць іх рост, палепшыць паток энергіі і здароўя, і грошай. Можна спрабаваць кардынальна мяняць колер валасоў, мяняць імідж.


3 красавіка, панядзелак. Уплыў Месяца на валасы вельмі пазітыўны: яны становяцца мацнейшымі, гусцейшымі, выглядаюць здаровымі і не сякуцца.


4 красавіка, аўторак. Стрыжка ў гэты дзень зробіць валасы больш паслухмянымі, скароціць выпадзенне і падорыць вялізную колькасць жыццёвай энергіі.


5 красавіка, серада. Прычоска, зробленая сёння, будзе мець чароўныя ўласцівасці. Стрыжка, укладка ці афарбоўка прынясе поспех у асабістым жыцці.


6 красавіка, чацвер. Абавязкова пастрыжыце валасы ў гэты дзень, каб зрабіць сваё жыццё больш яркім і цікавым.


7 красавіка, пятніца. Нейтральны дзень для наведвання цырульніка.


8 красавіка, субота. Супярэчлівы дзень для любых маніпуляцый з валасамі, вынік можа адрознівацца ад задуманага.


9 красавіка, нядзеля. Сёння не рэкамендуецца рабіць стрыжку — гэта можа адмоўна адбіцца на вашым унутраным стане і нават увесці ў дэпрэсію.


10 красавіка, панядзелак. Стрыжка палепшыць стан здароўя, надасць энергіі і сіл. Паколькі месяц памяншаецца, стрыжка надоўга захавае форму.


11 красавіка, аўторак. Занадта коратка валасы стрыгчы не варта. Стрыжка надасць сіл для дасягнення пастаўленых мэт. Афарбоўванне будзе спрыяць павелічэнню фінансавага патоку.


12 красавіка, серада. Гэты дзень для стрыжкі нейтральны, ні на што не будзе ўплываць.


13 красавіка, чацвер. У салон не ідзём! З валасамі сёння лепш нічога не рабіць.


14 красавіка, пятніца. Час ідэальна падыходзіць для змены стрыжкі. Можна смела эксперыментаваць, афарбоўваць валасы ў яркія адценні.


15 красавіка, субота. Сёння можна стрыгчы валасы, калі хочаце дадаць аб'ёму прычосцы. Але не рабіце рэзкіх змен, няхай майстар стрыжэ вас як звычайна, інакш ёсць рызыка, што новая форма не спадабаецца, прынамсі, адразу.


16 красавіка, нядзеля. Сёння не рэкамендуецца рабіць стрыжку. Можна таніраваць валасы, але не варта кардынальна мяняць колер.


17 красавіка, панядзелак. Не найлепшы час для маніпуляцый з валасамі: нават калі форма атрымаецца прыгожай, укладка можа займаць больш часу, чым звычайна.


18 красавіка, аўторак. Не рэкамендуецца састрыгаць валасы сёння, з абстрыжанымі пасмамі сыдзе і ўпэўненасць у сабе.


19 красавіка, серада. Стрыжка валасоў можа прывесці да праблем. Астролагі рэкамендуюць абмежавацца працэдурамі па доглядзе, каб засцерагчы валасы ад выпадзення і ўмацаваць іх па ўсёй даўжыні.


20 красавіка, чацвер. Дзень зацьмення Месяца — самы неспрыяльны ў акрэслены перыяд, стрыжка і іншыя маніпуляцыі з валасамі не рэкамендуюцца.


21 красавіка, пятніца. Сёння можна стрыгчы валасы, каб паскорыць іх рост, палепшыць паток энергіі здароўя і грошай. Можна спрабаваць кардынальна мяняць колер валасоў, мяняць імідж.


22 красавіка, субота. Элегантныя стрыжкі асабліва перспектыўныя для брунетак, якія прагнуць кар'ернага росту. Светлавалосыя, падстрыгшыся, выйграюць на любоўным фронце.


23 красавіка, нядзеля. Стрыжка і афарбоўванне будуць вельмі ўдалымі — можна паэксперыментаваць з формай і колерам, радыкальна змяніць прычоску.


24 красавіка, панядзелак. Не варта кардынальна стрыгчы, мяняць колер валасоў. Можна асвяжыць тон, падправіць існуючую прычоску.


25 красавіка, аўторак. Няўдалы дзень для стрыжкі і іншых маніпуляцый з валасамі.


26 красавіка, серада. Нейтральныя дні для стрыжкі валасоў. Затое тыя адрастаюць хутчэй, чым пры Месяцы, які меншае.


27 красавіка, чацвер. Добры дзень для новай прычоскі. Маніпуляцыі з валасамі станоўча паўплываюць на вашы адносіны з блізкімі.


28 красавіка, пятніца. Неспрыяльны сатанінскі дзень. Калі не жадаеце мець цяжкасцяў у асабістым жыцці і кар'еры, перанясіце візіт да цырульніка на іншы дзень.


29 красавіка, субота. Сёння цудоўны дзень для любых маніпуляцый з валасамі, смела ідзіце ў салон.


30 красавіка, нядзеля. Добры дзень для таго, каб зрабіць новую прычоску. У вас ёсць вялікі шанц не толькі змяніцца да непазнавальнасці, але і памаладзець на некалькі гадоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».