Вы тут

Лукашэнка: Выбіраць дэлегатаў УНС і дэпутатаў будзе беларускі народ


Дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, прадстаўнікоў у мясцовыя саветы дэпутатаў і ў парламент выбіраць будзе беларускі народ, а не міфічныя назіральнікі ад АБСЕ. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Большасцю на рэферэндуме — 2022 мы прагаласавалі за гістарычную справядлівасць. Найстаражытная беларуская традыцыя народаўладдзя, якая ў сучаснай гісторыі дзяржавы рэалізуецца як Усебеларускі народны сход, здабыла канстытуцыйны статус, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Толькі народ мае права вырашаць свой лёс. Пад такім лозунгам мы правялі 27 гадоў таму першы ў гісторыі суверэннай Беларусі сход, і тады ён выратаваў краіну. У нашым сходзе гучыць голас усіх-ад сельскіх працаўнікоў да навукоўцаў. У ім прадстаўлены ўсе сферы, усе слаі грамадства і палітычныя погляды».

«Больш скажу: і дэлегатаў УНС, і прадстаўнікоў у мясцовыя саветы і парламент выбіраць будзе беларускі народ і толькі ён, а не нейкія міфічныя назіральнікі ад АБСЕ», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.