Вы тут

БДУІР заняў першае месца на расійска-беларускім форуме студэнцкіх СМІ


БДУІР заняў першае месца на расійска-беларускім форуме студэнцкіх СМІ «Індустрыя медыя». Форум прайшоў у Пскове. У ім узялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў маладзёжных універсітэцкіх медыя з 20 расійскіх і беларускіх ВНУ.


БДУІР на форуме прадставілі начальнік прэс-службы ўніверсітэта Раман Роль і студэнты з каманды Маладзёжнага тэлебачання Аляксей Прохарчык, Дзмітрый Валасюк, Ганна Ларчанка, Ірына Шыкалава і Ларыса Лашкевіч.

У рамках медыяфоруму былі праведзены стратэгічныя сесіі, прысвечаныя рэалізацыі сумесных адукацыйных і інфармацыйных праектаў. На іх ВНУ абмяняліся найлепшымі практыкамі ў сферы медыя.

Начальнік прэс-службы БДУІР Раман Роль прадставіў на форуме праграму супрацоўніцтва ўніверсітэта і Беларускай праваслаўнай царквы ў dіgіtal-сферы.

Для студэнтаў былі праведзены круглыя сталы і майстар-класы, а таксама экскурсіі па знакавых гістарычных мясцінах на Пскоўшчыне. Асноўнай задачай каманд на працягу трох дзён была распрацоўка суполак у сацыяльных сетках.

Некаторыя каманды развівалі існуючыя студэнцкія медыя, а частка, у тым ліку і БДУІР, працавалі над новымі. Эксперты пры ацэнцы праектаў удзялялі ўвагу крэатыўнасці кантэнту і зладжанасці работы хлопцаў і дзяўчат.

У выніку першае месца на форуме занялі студэнты БДУІР і студэнты з Мардоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. П. Агарова. Пераможцы хутка адправяцца ў Казань — у прэс-тур ад Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.