Вы тут

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»


У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана Кірчука, прысвечаная 40-годдзю яго навуковай дзейнасці і экпедыцыям па збіранню і даследаванню аўтэнтычнага фальклора.


Гледачы пачулі ад этнолага цікавыя гісторыі пра носьбітаў песеннай спадчыны, якіх ён сустракаў, слухаў і запісваў у сваіх этнавандроўках. З цікавасцю праслухалі яго ўласнае выкананне песень з монаспектакля «Варажбіт». Іван Іванавіч пазнаёміў з фрагментамі ранейшых праграм «Сонцам асвячуся» і «Сповязь пад стрэхамі». Кожнае песеннае выкананне суправаждалася ігрой на старажытных альбо экзачытных інструментах. На лошыцкай сустрэчы прысутнічаў Алесь Хітрун з Лідскага раёна — унук адной з носьбітак даўнейшых песень Яніны Янаўны Руцкой, якую ў свой час запісваў Іван Кірчук. Адна з песень лідскай пявунні — «Марусенька» ўвайшла ў рэпертуар знакамітага этнолага і запісана на аўдыядыск. Бабулі ўжо няма на гэтым свеце, таму ўнук, які шануе бабуліну спадчыну атрымаў ад гаспадара сустрэчы дыск, флэшку і кнігу.

Іван Іванавіч пазнаёміў гледачоў са сваімі літаратурна-даследчымі творамі і прэзентаваў кнігі «Кветка Перуна», «Горад паходжанняў», «Варажбіт». Тым часам, у прысядзібным флігелі працуе выстаўка «Лабірынты гука», куды ўвайшлі творы графікі і этнічныя музычныя інструменты з калекцыі Івана Кірчука, якая папаўнялася напрацягу гэтых чатырох дзесяцігоддзяў. Выстава будзе доўжыцца да сярэдзіны красавіка. 

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.