Вы тут

Дэлегацыя Міністэрства ўнутраных спраў зноў наведала сям’ю Кій


Адзін з дзіцячых лістоў, якія прыйшлі напярэдадні навагодніх свят у адрас міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, датычыўся дапамогі цяжкахворай дзяўчынцы Паліне Кій. Тады па рашэнні кіраўніка міліцэйскага ведамства дзіцяці падарылі шматфункцыянальны інвалідны вазок. Пры гэтым у МУС паабяцалі, што і далей не пакінуць сям’ю Паліны без падтрымкі і ўвагі.


Учора дэлегацыя Міністэрства ўнутраных спраў зноў наведала сям’ю Кій. На гэты раз, каб павіншаваць дзяўчынку з дзявятым днём нараджэння.

Паліна шчыра была рада гасцям: усміхалася, рэагавала на віншаванні і цёплыя словы. Яе маму ўразілі шматлікія падарункі, якія прынеслі супрацоўнікі органаў унутраных спраў: вялізны кошык садавіны, упакоўкі дзіцячага харчавання і сродкаў гігіены, а таксама спецыяльны столік для інваліднай каляскі.

Юлія Кій прызналася, што падораны вазок значна палепшыў якасць жыцця дзіцяці. Дзякуючы гэтаму сродку перамяшчэння Паліна цяпер часцей бывае на вуліцы і больш актыўна спазнае навакольны свет.

«Для такіх сем’яў, як наша, падобная падтрымка асабліва важная, — падзялілася маці дзяўчынкі. — Вялікі дзякуй міністру ўнутраных спраў, усяму ведамству. Падарункі проста цудоўныя. Не менш каштоўна і ўвага. А як Паліна рада гасцям! Яна ўсё адчувае і разумее!»

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.