Вы тут

Юных лаўрэатаў прэміі аблвыканкама ўшанавалі ў Гомелі


Васемнаццаць юнакоў і дзяўчат Гомельшчыны, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у творчай дзейнасці, адзначаны штогадовымі прэміямі аблвыканкама па падтрымцы таленавітай моладзі. Іх уручыў кіраўнік рэгіёна Іван Крупко падчас сустрэчы ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі. 


Сярод лаўрэатаў прэмій аблвыканкама — пераможцы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных праектаў, фестываляў і конкурсаў. Яны прадстаўляюць шэраг дзіцячых школ мастацтваў і тэатральна-відовішчных устаноў вобласці, а таксама Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Сакалоўскага, Мазырскі дзяржаўны музычны каледж і Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж.

— Штогод амаль 60 дзіцячых школ мастацтваў па ўсёй вобласці выпускаюць у сярэднім да двух тысяч гарманічна развітых маладых людзей. Больш за 10 працэнтаў з іх працягваюць удасканальваць сваё майстэрства на наступных ступенях прафесійнай адукацыі, — звярнуў увагу Іван Крупко.

Быў адзначаны высокі ўзровень падрыхтоўкі выхаванцаў у школах і каледжах мастацтваў, а таксама высокі прафесійны ўзровень педагогаў. 

— Даць магчымасць раскрыць творчы патэнцыял таленавітаму дзіцяці, своечасова падтрымаць, паказаць, як краіна даражыць адоранымі юнымі грамадзянамі, — задача дзяржаўнай важнасці. Бо менавіта вы ў будучыні будзеце захоўваць нашу культурна-гістарычную спадчыну, — звярнуўся да моладзі кіраўнік рэгіёна. — Саюз здольнага вучня і Настаўніка з вялікай літары дае вынік, варты захаплення. У нашых сённяшніх лаўрэатаў — менавіта такія педагогі, якія натхняюць на поспех і прыводзяць да перамог. У лічбах — гэта больш за тры тысячы дыпломаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, заваяваных у 2022 годзе.

Шчырыя словы падзякі ад кіраўніка рэгіёна прагучалі ў адрас педагогаў і бацькоў таленавітых юнакоў і дзяўчат. У сваю чаргу лаўрэаты прэмій аблвыканкама падзякавалі кіраўніцтву рэгіёна за падтрымку і паабяцалі і надалей праслаўляць сваёй творчасцю малую радзіму, з гонарам несці званне ўраджэнцаў Гомельшчыны. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.