Вы тут

Тое, аб чым трэба помніць


Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Цэнтрам народнай дыпламатыі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ва Узбекістане падпісалі падчас правядзення круглага стала беларускіх і ўзбекскіх пісьменнікаў, прымеркаванага да Дзён літаратуры Узбекістана  Беларусі, у сталічным Доме літаратара ў панядзелак, 20 сакавіка. Падмуркам для новага пагаднення стала падпісанне напрыканцы мінулага года Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Саюзамі пісьменнікаў дзвюх краін і цвёрдыя намеры прадстаўнікоў абедзвюх арганізацый паглыбляць інтэграцыю.


Свае подпісы на новым дакуменце пакінулі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч і намеснік дырэктара Цэнтра народнай дыпламатыі ШАС ва Узбекістане Гуламіддзін Наджымаў. «Цэнтр народнай дыпламатыі быў створаны па ініцыятыве нашага прэзідэнта з мэтай зблізіць народы ўдзельнікаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, — адзначыў падчас цырымоніі Гуламіддзін Наджымаў. — Для нас вялікі гонар мець такога партнёра, як Саюз пісьменнікаў Беларусі. Нашы краіны аб’ядноўвае трыццаць гадоў дыпламатычных адносін, сувязі паміж нашымі народамі маюць глыбокія карані, і мы вельмі рады магчымасці зблізіць іх яшчэ больш, зблізіць нашу моладзь. Я ўпэўнены, што ва Узбекістане любяць Беларусь, любяць беларускі народ і літаратуру».

Мікіта ШЧАРБАКОЎ

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».