Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі. Вас можа раптам адолець бурны запал, прычым адразу да некалькіх людзей. Верагодная фінансавая залежнасць ад партнёра ці ўстановы. Будзьце гатовыя адказаць за свае словы і ўзятыя на сябе абавязацельствы. Цалкам верагодна, што найлепшай схемай дзеянняў цяпер будзе іх спантаннасць. Імкніцеся нічога не планаваць і не напружвацца, усё складзецца само сабой. Добра было б зразумець прэтэнзіі блізкіх людзей, бо яны жадаюць вам дабра.


Фота: pexels.com


ЦЯЛЕЦ. Прыслухайцеся да сваёй інтуіцыі, праявіце камунікабельнасць, часцей хваліце, а не крытыкуйце. У справах пажадана прытрымлівацца планаў, нават калі давядзецца разлічваць толькі на свае сілы. Неабходна зараз увесь час быць у курсе падзей, каб не прапусціць важнай інфармацыі. У выхадныя паспрабуйце адсунуць усе свае клопаты і павесяліцеся ад душы ў коле сяброў.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні межы вашага ўплыву могуць пашырыцца. З'явіцца шанц пачаць новы выгадны праект. У асабістым жыцці здарацца менавіта тыя змены, да якіх вы даўно імкнуліся. Каханы чалавек гатовы выканаць любую просьбу і парадаваць вас. Магчымы пераезды, змена абстаноўкі або пачатак рамонту.


РАК. Тыдзень спрыяе інтэлектуальнай дзейнасці і роздумам пра высокія матэрыі. Не задзірайце нос, глядзіце на свае ўчынкі крытычна і не бойцеся прызнаць памылкі. Сустрэча са старымі сябрамі ў першай палове тыдня адкрые перад вамі новыя перспектывы. У чацвер і пятніцу лепш не рабіць ніякіх кардынальных крокаў, усё важнае для сябе пачынайце з суботы. Выхадныя варта прысвяціць зносінам з сябрамі і блізкімі, паспрабуйце сабраць кампанію, адцягнуцца і адпачыць.


ЛЕЎ. Кантакты, паездкі, сустрэчы — толькі малая частка падзей, якія адбудуцца на гэтым тыдні. Асцярожней з новай інфармацыяй: яна можа аказацца скажонай. У сераду ўдала пройдуць дзелавыя перагаворы і падпісанне дакументаў. Ад знаёмых могуць паступіць прапановы, якія будуць вельмі карысныя. Падтрымка сям'і і сяброў проста акрыляе і стварае ўпэўненасць ва ўласных сілах.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні не выключаны расчараванні. Многае акажацца зусім не такім, як уяўлялася. Ды і людзі вакол маюць свае інтарэсы, і яны нярэдка разыходзяцца з вашымі. Праявіце больш увагі да дэталяў, менавіта ад іх будуць залежаць вынікі дзеянняў. Каб пазбегнуць двухсэнсоўных сітуацый, паспрабуйце на службе размаўляць толькі аб працоўных праблемах. Вечар суботы — добры момант для рамантыкі.


ШАЛІ. Зараз неабходна адчуць радасць жыцця. На гэтым тыдні могуць адбыцца падзеі, якія зменяць шмат што ў лепшы бок і адкрыюць перад вамі вялікія магчымасці. У аўторак у вас будзе дастаткова энергіі, каб ажыццявіць славалюбівыя мары і задумы. У сераду не ідзіце нават на дробязную рызыку, а ўсякія авантуры проста супрацьпаказаны, у гэты дзень усе дзеянні павінны быць дэталёва ўзважаны. У суботу людзі адчувальныя могуць убачыць і пачуць тое, што не дадзена ведаць іншым.


СКАРПІЁН. Ура! Усе непрыемнасці, якія зусім нядаўна азмрочвалі настрой, адыдуць, нарэшце, на другі план, а затым і зусім знікнуць. Вас чакае поспех у справах, каханне і рамантыка. Праявіце шчодрасць, і вам адплацяць той жа манетай. У выхадныя адпачніце і паспрабуйце аднавіць патрачаныя сілы. Змена абстаноўкі ўзбадзёрыць і зменіць настрой у лепшы бок. Паспрабуйце не спыняцца на дасягнутым, рухайцеся наперад.


СТРАЛЕЦ. Надыходзіць даволі напружаны час на працы, магчымы шматлікія паездкі і камандзіроўкі, затое і прыбыткі павялічацца. Калі спатрэбіцца дапамога, можаце разлічваць на сяброў. У пятніцу дзелавыя знаёмствы адкрыюць перад вамі бліскучыя далягляды. У канцы тыдня адмоўцеся ад непатрэбных сустрэч. У выхадныя больш часу прысвяціце сабе і сям'і.


КАЗЯРОГ. Падумайце пра сябе. Назапасілася шмат спраў і праблем, час заняцца іх вырашэннем. Але не спрабуйце зрабіць усё адразу, пачынайце з самага галоўнага. З блізкімі трэба быць больш шчырымі, інакш яны заўважаць, што вы штосьці хаваеце. На працы намячаюцца новыя цікавыя перспектывы, не згубіце шанц. Асноўнай задачай тыдня будзе апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы.


ВАДАЛІЎ. Свет ставіцца да вас добразычліва, выкарыстоўвайце гэта, будзьце энергічныя, а не пасіўныя. У цэлым тыдзень будзе дастаткова спакойны і гарманічны. У чацвер можа адбыцца важная падзея, якая дазволіць дамагчыся прасоўвання па службовай лесвіцы. Асцярожней з канкурэнтамі — яны могуць гуляць не па правілах. У выхадныя выберыцеся на пікнік.


РЫБЫ. Не пачынайце дзейнічаць, не вызначыўшыся з мэтамі, інакш час і сілы будуць патрачаны марна. Не надта давярайце фактам і лічбам, калі інтуіцыя пярэчыць прыняццю, здавалася б, відавочнага рашэння. Тут штосьці не так, і да яе варта прыслухацца. На гэтым тыдні надзвычай вялікія шанцы вырвацца з руціны і штосьці змяніць. Не варта проста плыць па цячэнні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».