Вы тут

Прэзентацыя новых выданняў на ХХХ Мінскай міжнароднай выстаўке-кірмашы


Буйнешы лагістычны аператар «Белтаможсервіс» сумесна з выдавецкім домам «Звязда» і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі даў старт новаму наватарскаму праекту — кнізе, якая скрозь прызму лагістыкі паказвае гісторыю, патэнцыял, адкрытасць і вялікія магчымасці нашай краіны. Па ініцыятыве філіяла прадпрыемства «Белтаможсервіс» зарэгістраваны новы СМІ-В2В часопіс «Лагістыка.by». 


У прэзентацыі выданняў прынялі удзел дырэктар-галоўны рэдактар РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Алесь Карлюкевіч, загадчык аддзела гісторыі Беларусі 19-18 ст.ст. і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Доўнар, генеральны дырэктар РУП «Белтаможсервіс» Вадзім Бабарыкін, галоўны рэдактар часопіса «Лагістыка.by» Ала Зміева. Таксама прысутнічалі студэнты факультэта «Мытная справа» БНТУ і вучні мытных класаў мінскай сярэдняй школы № 46.

На пляцоўцы Нацыянальнага стэнда была прадстаўлена кніга «Белтаможсервіс: заўжды своечасова», якая з’яўляецца праектам працаўнікоў прадпрыемства з усіх рэгіёнаў Беларусі. Кніга выдадзена тыражом 500 экземпляраў у перакладзе на тры мовы. Аб’ём выдання саставіў 308 старонак. Упершыню ў галіновым выданні дадзены гістарычны аналіз узнікнення і развіцця транспартнай лагістыкі Беларусі, адлюстраваны сучасныя глабальныя трэнды лагістыкі. Пераканаўча паказана роля транспартна-лагістычнай сферы у эканоміцы, дадзены аналіз стану і тэндэнцыям развіцця айчыннай лагістычнай сістэмы.

Прысутныя на прэзентацыі пачулі расповед пра тое, з якой мэтай быў створаны часопіс «Лагістыка.by». Гэта выданне будзе запатрабаваным ў шырокай аўдыторыі і кампаніях, мэтаю якіх з’яўляецца нарошчванне экспартнага патэнцыялу і павялічэнне прыбыткаў. Тыраж часопіса саставіў 1000 экземпляраў. Сучасны дызайн выдання і якаснае паліграфічнае выкананне спалучаецца з карысным прафесійным кантэнтам.

Прэзентацыя гэтых выданняў стала адной з галоўных падзей на ХХХ Мінскай міжнароднай выстаўке-кірмашы.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.