Паштовую марку «Ратавальнік» на тэму «Прафесіі» з серыі «Дзіцячая філатэлія» выпусціла ў абарачэнне Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Пацешны сюжэтны малюнак, прысвечаны адной з самых гераічных прафесій у свеце, намаляваў мастак Віктар Чайчук.
Выпушчаны таксама спецыяльны канверт «Першы дзень» і спецштэмпель памятнага гашэння. Тыраж паштовай навінкі для юных адпраўшчыкаў і філатэлістаў складае 96 тысяч экзэмпляраў. Як і папярэднія маркі гэтай серыі, «Ратавальнік» надрукаваны на Бабруйскай узбуйненай друкарні.
У МНС нагадалі, што 20 ліпеня 2018 года ў абарачэнне была выпушчана паштовая марка «Беларуская пажарная служба», прымеркаваная да 165-годдзя пажарнай службы Беларусі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта МНС
На гэтым тыдні досыць хутка наступіла доўгачаканае цёплае лета.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.