Вы тут

Качанава правяла прамую тэлефонную лінію ў новым фармаце


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сёння прамую тэлефонную лінію ў фармаце «Званок ад спікера», перадае БелТА.


Гэта новы фармат працы з насельніцтвам, які паказаў эфектыўнасць на практыцы. 23 лютага Наталля Качанава праводзіла асабісты прыём грамадзян. Ён праходзіў па папярэднім запісе, але жадаючых звярнуцца па дапамогу да спікера было, як заўсёды, шмат. Прыём доўжыўся 12 гадзін, пытанні астатніх заяўнікаў таксама былі ўзятыя на кантроль. У прыватнасці, сёння ў многіх з іх была магчымасць пагутарыць з Наталляй Качанавай па тэлефоне.

Старшыня Савета Рэспублікі адразу запэўнівала заяўнікаў: нягледзячы на тое што зносіны ідуць па тэлефоне, гэта ніяк не адаб’ецца на якасці разгляду пытання.

У прыватнасці, сёння спікер стэлефанавалася з Ліліяй Захараўнай з Мінска. Жанчына — апякун дваіх дзяцей пасля смерці сястры. Старшыня Савета Рэспублікі пасля сустрэчы на адным з мінскіх заводаў дапамагла з жыллёвым пытаннем хлопчыку. Калі ён вызваліў пакой у блоку інтэрната завода, яго сястру-інваліда высяляюць. Мінчанка папрасіла дапамагчы застацца ў блоку.

«Я разбяруся асабіста, і мы з вамі звяжамся. Паспрабую вам дапамагчы», — адзначыла спікер і тут жа звязалася з дырэктарам прадпрыемства. Пытанне вырашылася літаральна на працягу хвіліны. Блок у інтэрнаце застаецца за гэтай сям’ёй.

Мінчанка Лілія Яўгенаўна звярнулася па пытанні зносу дома на вул. Папаніна, 16 і паляпшэння жыллёвых умоў. Тады на прыём запісваўся яе сусед, але сёння жанчына вырашыла сама пагаварыць са спікерам, каб дэталёва раскрыць сутнасць пытання.

У Любові Рыгораўны з Бабруйска ўзніклі цяжкасці з лячэннем сына. Яна просіць правесці паўторнае медабследаванне і вызначыцца з дыягназам, паколькі медыкаментознае лячэнне не падыходзіць. Наталля Качанава папрасіла кіраўніцтва РНПЦ «Навінкі» узяць пытанне на кантроль і шпіталізаваць хлопца.

Ірына Фёдараўна з Мінска папрасіла аказаць садзейнічанне сацыяльнаму праекту інтэграцыі і сацыяльнай адаптацыі маладых людзей з аўтызмам і іншай цяжкай інваліднасцю.

Спікер нагадала: пры Савеце Рэспубліцы эфектыўна працуе экспертны савет па пытаннях сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. «Мы ўжо тры паседжанні правялі, — адзначыла Наталля Качанава. — Запрашаю вас прыняць удзел у наступным паседжанні. За 4 месяцы мы столькі зрабілі цікавага. Дзяржава робіць шмат у гэтым кірунку, але калі чалавек асабіста сутыкаецца з сітуацыяй, то на месцах часам рашэнне зацягваецца. Мы знайшлі форму, калі, вырашаючы гэтыя пытанні на асабістых прыкладах, мы дапамагаем астатнім, хто сутыкаецца з такімі сітуацыямі».

Як патлумачыла начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення сакратарыята Савета Рэспублікі Кацярына Рэчыц, асаблівасць гэтай прамой тэлефоннай лініі заключаецца ў тым, што званок заяўніку паступае наўпрост ад спікера ва ўзгоднены з грамадзянінам час.

Як заўсёды, пытанняў да спікера паступіла вельмі шмат. Яны тычыліся абсалютна ўсіх сфер жыцця людзей — ад жыллёвых пытанняў, працаўладкавання, пенсійнага забеспячэння да пытанняў удасканалення заканадаўства і яго інтэрпрэтацыі.

«Усе пытанні разглядаюцца сапраўды гэтак жа ўважліва, адказна і будуць даведзены да лагічнага завяршэння, як калі б гэтыя людзі звярнуліся ў ходзе асабістага прыёму, — удакладніла Кацярына Рэчыц. — Гэта значыць, усе гэтыя пытанні будуць знаходзіцца на асабістым кантролі ў Савеце Рэспубліцы. Такі фармат практыкуецца не ў першы раз, і ён сябе вельмі добра зарэкамендаваў. Па водгуках людзей, ім вельмі падабаецца такая форма ўзаемадзеяння. Для іх гэта вельмі зручна, таму што яны загадзя ведаюць час, у якое яны змогуць сваё пытанне абмеркаваць. І, вядома ж, вынік іх задавальняе, таму што пытанне разглядаецца ў такім жа агульным парадку, як і любы іншы зварот, які паступае ў Савет Рэспублікі. Гэта значыць, усе звароты грамадзян будуць разгледжаны ў тым фармаце, які найбольш прымальны і зручны для бакоў».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.