Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў 22 сакавіка аператыўнае анлайн-апытанне наведвальнікаў XXХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Падчас даследавання выяўляліся найбольш перспектыўныя варыянты прасоўвання выстаўкі, вывучаліся меркаванні і ацэнкі па пытаннях яе арганізацыі, а таксама чытацкія перавагі яе наведвальнікаў.
Вынікі праведзенага апытання паказалі, што інфармацыю аб правядзенні выставы-кірмашу яе наведвальнікі атрымалі ў першую чаргу з інтэрнэт-сайтаў, парталаў і ад сяброў, сваякоў, калег па працы (па 23,8%), а таксама з рэкламных паведамленняў, якія транслююцца па тэлебачанні (22,8%).
Пры адказе на пытанне «Колькі разоў Вы ўжо наведвалі Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш?» 42,5% удзельнікаў апытання адзначылі, што наведваюць яе рэгулярна, амаль чвэрць рэспандэнтаў (23,8%) паведамілі, што былі на некалькіх выставах, а кожны трэці апытаны (33,7%) прыйшоў на выставу ўпершыню.
У якасці важных момантаў наведвання кніжнай выстаўкі-кірмашу рэспандэнты называюць перш за ўсё атрыманне інфармацыі аб кніжных навінках (40,5%), выдавецтвах (36,4%) і набыццё кніг па нізкай цане (36,1%).
Больш за палову ўдзельнікаў апытання (54,8%) збіраюцца набыць на выстаўцы мастацкія кнігі. Кожны чацвёрты (25,5%) плануе купіць гістарычныя кнігі, а кожны пяты (20,7%) — навукова-папулярныя.
Пры набыцці новых кніг 64,3% удзельнікаў апытання абапіраюцца перш за ўсё на свой чытацкі вопыт і густ. Купляючы кнігі, рэспандэнты таксама кіруюцца рэкамендацыямі сяброў, сваякоў, калег (25,9%), дызайнам (22,4%) і коштам (19,7%) кніг, рэкамендацыямі кніжных крытыкаў, блогераў (17,0%), папулярнасцю кніг (16,7%).
Абсалютная большасць удзельнікаў апытання (89,1%) аддае перавагу кнігам у друкаваным фармаце. Электронныя кнігі выбіраюць толькі 8,2% рэспандэнтаў, а аўдыёкніжкі — 2,4%.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pixabay.com
Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца.
«Абеліскі параненай зямлі».
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.