У Чэхіі 22 сакавіка ўхваленая папраўка да пастановы ўрада, згодна з якой прадаўжаецца забарона на выдачу віз грамадзянам Беларусі і РФ, паведмляе ТАСС са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва ČTK.
Забарона будзе дзейнічаць да канца сакавіка 2024 года. Выключэнне складаюць гуманітарныя выпадкі.
Адзначаецца, што заявы аб дазволе на знаходжанне ў Чэхіі, пададзеныя расіянамі або беларусамі ў амбасады, лічацца недапушчальнымі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Акрамя таго, забарона пашыраная на расіян і беларусаў, у якіх ёсць пашпарты іншых краін.
Падобная забарона для грамадзян РФ і Беларусі была ўведзеная ў 2022 годзе.
Прэв’ю: БелТА
На гэтым тыдні досыць хутка наступіла доўгачаканае цёплае лета.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.