Вы тут

Выратаваць чалавецтва і чалавечнасць


ЗВАРОТ


Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сувязі з 80-й гадавінай трагедыі, якая адбылася ў вёсцы Хатынь.

80 гадоў не сціхае боль Хатынскай трагедыі — жорсткага сведчання барацьбы чысціні, праведнасці, праўдзівасці з канцэнтраваным злом, якое мае д’ябальскую нацысцкую сутнасць.

Абарваны мільёны чалавечых жыццяў, скалечаны лёс беларускага народа, але не зламаны наш дух, бясконцая прага міру і стваральнай працы. Мы поўныя рашучасці адстойваць праўду аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, абараняць Вялікую Перамогу, заваяваную такой неймаверна дарагой цаной.

У сучасных рэаліях, калі разгорнута маштабная кампанія па знішчэнні нацыянальнай ідэнтычнасці, сціраецца культурная разнастайнасць, перапісваюцца падзеі мінулага, лічым сваім маральным абавязкам дабіцца ўсеагульнага прызнання факта генацыду беларускага народа. Наша бяда — вечны набат аб зверствах нацыстаў, напамін усім, хто жыве сёння.

Мы глыбока смуткуем аб усіх нявінных ахвярах нацызму, спаленых і забітых у Хатыні і іншых вёсках, гарадах, краінах, куды ўварваліся фашысцкія захопнікі. Непахісная наша вера ў канчатковую перамогу над карычневай чумой, вызваленне ад атручаных рэваншысцкімі настроямі палітыканаў, прасвятленне ўсіх аслепленых гэтай смяротнай хваробай.

Кожная асобная дзяржава абавязана засцерагаць сваё насельніцтва ад генацыду, этнічных чыстак і злачынстваў супраць чалавецтва. Наша агульная адказнасць — зберагчы для наступных пакаленняў гуманнасць, здаровы розум і ўсё тое, што называецца чалавечнасцю.

Заклікаем парламентарыяў усіх краін, дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і ўсіх тых, хто шчыра клапоціцца пра будучыню свету, да безумоўнага асуджэння ідэалогіі нацызму і да супрацоўніцтва ў супрацьстаянні любым яго праявам.

Аб’яднаўшыся, мы зможам выратаваць чалавецтва і чалавечнасць!

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».