Вы тут

Лукашэнка: Спецслужбы спрацавалі бліскуча


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях дзейнасці органаў сілавога блока згадаў аб нядаўняй нейтралізацыі тэрарыста ў Гродне, адзначыўшы бліскучую працу спецслужбаў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Высокі ўзровень знешніх пагроз для Беларусі вымушае нас звярнуць пільную ўвагу і на пагрозы ўнутраныя. Тым больш што гэта — звёны аднаго ланцуга. Актуальнасць тэмы нарады адлюстроўваюць апошнія зводкі. У агульных рысах сітуацыю вы ведаеце. Але расслабляцца, як я заўсёды гавару, не час. Гэтымі днямі ў Гродне быў нейтралізаваны закінуты да нас іншаземны тэрарыст», — сказаў Прэзідэнт.

«Спецслужбы спрацавалі бліскуча. Канфіскаваны цэлы арсенал зброі і ўзрыўчаткі, які прызначаўся для гучных тэрактаў у дачыненні да грамадзян, службовых асоб дзяржаўных органаў, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — За што малайцы нашы хлопцы: пры такой вострай сітуацыі, калі ішла бітва ў абмежаванай прасторы і калі з боку тэрарыстаў прымяняліся гранаты і стралковая зброя (аўтаматычная), не загінуў ніводны ваеннаслужачы групы „А“, якія ажыццяўлялі захоп гэтага дзеяча. Значыць, высновы зроблены пасля апошняй трагедыі, якая здарылася ў Мінску. Добрая аперацыя, добрая работа. Як я часта гавару, такіх людзей, якія ішлі і рызыкавалі жыццём, трэба заўсёды бачыць і падтрымліваць».

«Тое, што канфіскавалі цэлы арсенал зброі, узрыўчаткі, што прызначаўся для гучных тэрактаў у дачыненні да грамадзян і службовых асоб... Яны ўсе задакументаваны пажаданні яго і планы (тэрарыста. — Заўвага БелТА). Як звычайна, трэба праінфармаваць грамадскасць аб выніках гэтай аперацыі і сарваных планах нашых ворагаў. Людзі павінны гэта ведаць. І вы, кіраўнікі сілавых ведамстваў, як ніхто разумееце, што гэта нам чарговы сігнал», — заявіў беларускі лідар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.