Вы тут

Прэзідэнт — кіраўніку Калмыкіі: «Дзверы для вас і для ўсіх расіян у нас адчынены»


Новы рабочы тыдзень у Палацы Незалежансці пачаўся сустрэчай Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Рэспублікі Калмыкія Бату Хасікавым. Дэлегацыя рэгіёна ў гэтыя дні знаходзіцца з афіцыйным візітам у нашай краіне. У праграме візіту — перагаворы з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанка, міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Ігарам Брыло, наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ААТ «МТЗ», ААТ «МАЗ», Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». 


«З вялікім задавальненнем сустракаю вас тут у Палацы Незалежнасці. Дзякуй за тое, што вы прыязджаеце ў Беларусь, знаёміцеся з Беларуссю. Для нас гэта вельмі важна. Нягледзячы на адлегласць, мы заўсёды былі блізкімі па духу, сумеснай гісторыі, выхаванню. Нашы продкі разам абаранялі заваяванні Кастрычніка, атрымалі Вялікую Перамогу ў барацьбе з фашызмам, уздымалі з руін разбураную краіну, здзяйснялі працоўныя подзвігі. Мы выхаваны мірна ствараць, а не ламаць. І гэта нас аб’ядноўвае, робіць мацнейшымі перад абліччам усялякіх цяжкасцяў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што кантакты з Калымкіяй набываюць усё больш актыўны характар. І гэтаму садзейнічаюць візіт дэлегацыі Рэспублікі Калмыкія ў Рэспубліку Беларусь, а таксама візіт беларускай дэлегацыі ў рэгіён у верасні 2022 года. Па словах кіраўніка дзяржавы, праведзеныя сустрэчы і перагаворы надаюць дадатковы імпульс развіццю двухбаковых адносін. 

«Але ўпэўнены, што сапраўдны эканамічны прарыў нас яшчэ наперадзе. Кажучы спартыўнай мовай, наш цяперашні тавараабарот — гэта нават не першая спроба, а размінка перад гэтай першай спробай», — заўважыў беларускі лідар. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі шмат прадукцыі для Калмыкіі — ад машынабудавання і будаўніцтва да фармацэўтыкі, ІТ-сектара і высокатэхналагічнага транспарту. «У сённяшніх умовах па суадносінах кошт — якасць гэта нармальны для нас з вамі прадукт. Наша прадукцыя даўно карыстаецца попытам у многіх рэгіёнах Расіі. Упэўнены, і вашым грамадзянам яна добра знаёмая. У нашым разуменні патрэбен пераход ад разавых гандлёвых здзелак да доўгатэрміновых кантрактаў, стварэнне рамонтнай базы і складоў запасных частак, умацаванне вытворчай кааперацыі. Акрамя паставак сельскагаспадарчай, грузавой тэхнікі, пасажырскага транспарту, раю звярнуць увагу на нашы вопыт і напрацоўкі ў аграпрамысловым комплексе, перапрацоўчай прамысловасці», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што ведае пра масштабную праграму будаўніцтва, якая стартавала ў Калмыкіі. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў беларусаў для гэтай галіны ёсць ўсё: кампетэнцыі, тэхніка, абсталяванне, матэрыялы, вопыт узвядзення розных аб’ектаў у рэгіёнах Расіі.

«Мы гатовы, калі вы зацікаўлены, ў самыя кароткія тэрміны разгледзець Вашы прапановы ў сферах адукацыі, спорту, турызму, медыцынскіх паслуг, культурных абменаў. Думаю, што Вам, як прафесійнаму спартсмену, будуць цікавыя нашыя спартыўная інфраструктура і досвед у падрыхтоўцы атлетаў па шматлікіх дысцыплінах, арганізацыі фізічнага выхавання моладзі. У нас у краіне створаны для гэтага ўсе ўмовы. У вашым відзе спорту, якім вы займаліся (кікбоксінг — Зв.), ваш досвед мае вялізнае значэнне для нас, беларусаў. Вельмі вялікае значэнне і калі вы нам дапаможаце мы будем вельмі ўдзячныя», — сказаў ён.

У мінулым месяцы, падчас папярэдняга візіта ў Беларусь, Бату Хасікаў пабываў на «Мінск-Арэне», лядовай пляцоўцы «Алімпік-Парк». Па словах Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь заўсёды рада прыняць міжнародныя спаборніцтвы самага высокага ўзроўню, а таксама асобныя зборы расійскіх каманд: «Дзякуй Богу, не было шчасця ды няшчасце дапамагло, мы сталі бліжэй з расіянамі трэніравацца і спаборнічаць. Думаю, што сёлета мы дасягнём самага высокага ўзроўню ў арганізацыі гэтых мерапрыемстваў. І суседзяў будзем прыцягваць да сябе, прадстаўнікоў Азіі, афрыканскіх дзяржаў, калі еўрапейцы ці лацінаамерыканцы захочуць — шчыра просім. Мы заўсёды для спартсменаў адкрытыя». 

Прэзідэнт таксама пацвердзіў зацікаўленасць у арганізацыі рэйса па маршруце Эліста — Мінск сіламі расійскіх авіяперавозчыкаў. «Беларускі бок у рамках гэтага праекта гатовы абмяркоўваць прадастаўленне эксклюзіўных прэферэнцый для расійскіх авіякампаній у Нацыянальным аэрапорце Мінск», — адзаначыў ён.

«Інтарэс да Беларусі ў вас павінен быць вялікі. Мы гатовы адказваць у тым плане, у тым аб’ёме, які трэба будзе для вас. Дзверы для вас і для ўсіх расіян у нас адчынены. Бярыце, глядзіце, усё, што трэба з нашага досведу для вас. Мы з задавальненнем прыедзем і будзем аказваць адпаведную дапамогу і будзем вучыцца ў вас таму, чаго няма ў нас», — рэзюмаваў Прэзідэнт. 

У сваю чаргу Бату Хасікаў падзякаваў беларускаму лідару за цёплы і гасцінны прыём. Ён прызнаўся, што ўжо не першы раз у Беларусі і заўсёды прыязджае сюды з радасцю і гонарам. «Беларусь для нас і асабіста для мяне — брацкая краіна. Сёння мы наведалі плошчу Перамогі, усклалі вянок і кветкі да мемарыяла, аддалі даніну памяці тым, хто, як вы гэта падкрэсліваеце, загінуў за незалежнасць нашай агульнай вялікай Радзімы, перамогшы фашызм. На сёння мы бачым, што новыя парасткі спрабуюць падняць галаву. І тут зноў мы, аб’яднаўшыся, разам, як адзіны кулак, пераможам гэтую пошасць. У гэтым сумнення няма. Вам вялікі дзякуй за вашу прынцыповую пазіцыю і дэманстрацыю таго духу, які вы і ваша каманда выпраменьваеце. Для шматлікіх маіх калег і для шматлікіх расіян гэта сапраўды прыклад. Цяпер рэалізуецца новы імпульс нашых узаемаадносін. Я рады таму, што нам ёсць ад чаго адштурхоўвацца. У нас ёсць гісторыя адносін, яна як падмурак для далейшага развіцця», — сказаў ён.


У тэму

Сельская гаспадарка, будаўніцтва, турызм — у якіх напрмках Беларусь і Калмыкія будуць супрацоўнічаць

У размове з журналістамі Бату Хасікаў падкрэсліў, што зараз пачынаецца новы віток развіцця адносін Беларусі і Калмыкіі. Кіраўнік Рэспублікі Калмыкія падкрэсліў, што пакуль велічыні супрацоўніцтва ў лічбах не дастаткова высокія. Але назіраецца дынаміка. У доказ ён прывёў лічбы. Напрыклад, тавараабарот за 2021 год складаў 700 тысяч долараў, 2022 год паказаў ужо 1 млн 300 тысяч. Па словах, кіраўніка рэгіёна, гэтыя лічбы будуць толькі павялічвацца. 

Ён назваў асноўныя галіны, на якія сёння варта зрабіць акцэнт. У першую чаргу, сельская гаспадарка. «У нас актыўна развіваецца сельская гаспадарка, раслінаводства і жывёлагадоўля. Але для таго, каб гэта рабіць эфектыўна патрэбна сельгастэхніка. І так склалася, што дзве трэці нашай сельгастэхнікі выраблена ў Беларусі. Сёння востра стаіць задача па мадэрнізацыі нашай сельгастэхнікі і забеспячэнні сістэм абслугоўвання. Што да нашага досведу, на базе Калмыцкага дзяржаўнага ўніверсітэта мы маем інстытут генетыкі. Мы ганарымся сваімі пародамі, яны ўстойлівыя да розных захворванняў, да розных умоў і мы гатовы да супрацоўніцтва з Беларуссю», — сказаў Бату Хасімаў.

Яшчэ адзін напрамак, дзе ў бліжэйшы час пачнецца беларуска-калмыцкае супрацоўніцтва — будаўнічая галіна. «У Расіі зараз будаўнічай галіне надаецца асаблівая ўвага, гэта датычыцца і нашага рэгіёна. У Беларусі вельмі сучасныя тэхналогіі, вялікі кадравы патэнцыял. І мы дамовіліся, што будзем адпраўляць да вас вучыцца нашых студэнтаў, бо нам патрэбны спецыялісты. З пункту гледжання матэрыялаў, мы настроены на тое, каб нарошчваць магутнасці ў сябе ў Калмыкіі. Але пры гэтым сёння мы можам паспяхова супрацоўнічаць з Беларуссю і набываць неабходныя матэрыялы. У прыватнасці, размова ішла пра цэмент, у вашай краіне функцыянуюць магутныя цэментныя заводы. Нам гэты матэрыял неабходны, мы яго закупляем, дык чаму б нам тут не быць адзін для аднаго карыснымі», — заўважыў Бату Хасікаў. 

Яшчэ адзін перспектўны напрамак для супрацоўніцтва — турызм: «У Расіі бурна развіваецца ўнутраны трызм. У нас паляпшаецца інфраструктура, у нас ёсць унікальныя турыстычныя месцы, шмат месцаў сілы. Калмыкія — гэта будысцкі рэгіён, але пры гэтым мы знаходзімся ў Еўрапейскай частцы Расіі і нашым гасцям будзе цікава акунуцца ў нашу ўнікальную культуру. Ведаю, што і ў Беларусі шмат цікавых мясцін. Тут ёсць вялікі патэнцыял, і гэта той напрамак, які сёння варта развіваць». 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».