Вы тут

Петрышэнка: СНД захавала пазітыўныя тэндэнцыі ў супрацоўніцтве


Нягледзячы на беспрэцэдэнтныя знешнія выклікі і пагрозы, у 2022 годзе СНД захавала пазітыўныя тэндэнцыі па ўсіх напрамках шматбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Петрышэнка 17 сакавіка ў Маскве на пасяджэнні Эканамічнага савета СНД, паведамляе БелТА.


«Нягледзячы на скарачэнне аб’ёмаў ВУП па выніках года, беларуская эканоміка змагла справіцца з санкцыйным націскам з боку калектыўнага Захаду, і са жніўня 2022 года вярнулася на ўстойлівую траекторыю росту, — падкрэсліў Ігар Петрышэнка. — На гэтым фоне намі праводзіцца мэтанакіраваная работа па пераарыентацыі экспарту ў дружалюбныя краіны. Па выніках 2022 года вартасны аб’ём гандлю таварамі і паслугамі Беларусі з краінамі СНД у параўнні з 2021 годам павялічыўся на 2 працэнты. Доля краін СНД у знешнім гандлі Беларусі ўзрасла на 4 працэнты да 64,9 працэнта».

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, гэтыя паказчыкі дасягнуты ў многім у выніку прынятых урадамі краін СНД аператыўных і ўзгодненых мер, а таксама дзякуючы мэтанакіраваным намаганням Выканкама СНД. «Адчувальны імпульс гэтай рабоце надала дзейнасць створанай па ініцыятыве Беларусі год таму рабочай групы для маніторынгу эканамічнай сітуацыі ў нашых краінах», — заявіў Ігар Петрышэнка.

Ён канстатаваў, што адным з рэальных вынікаў работы гэтай камісіі стала зацвярджэнне пераліку сумесных мер рэагавання на існуючыя праблемы і ўзгадненне пераліку макраэканамічных паказчыкаў для аператыўнага маніторынгу і аналізу эканамічнай сітуацыі ў краінах СНД.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».