Вы тут

Вальфовіч і Кубракоў уручылі афіцэрскія пагоны


Унутраныя войскі дастойна выконваюць задачы па абароне Айчыны і нацыянальных інтарэсаў. Аб гэтым сказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА са спасылкай на МУС.


Фота: БелТА

Урачысты сход і канцэрт, прысвечаныя Дню ўнутраных войскаў МУС, сабралі ў клубе в/ч 3214 ваеннаслужачых Мінскага гарнізона, галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі, ветэранаў, курсантаў факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі. Свята з імі раздзялілі дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, кіраўнікі сілавых структур і дзяржаўных органаў.

Аляксандр Вальфовіч зачытаў віншаванне ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Звяртаючыся да прысутных з прывітальным словам, кіраўнік Савета бяспекі падкрэсліў, што ўнутраныя войскі заўсёды дастойна выконвалі задачы па абароне Айчыны і нацыянальных інтарэсаў.

Кіраўнік МУС Іван Кубракоў адзначыў: ва ўмовах вострай абстаноўкі ўнутраныя войскі дастойна забяспечваюць бяспеку дзяржавы, не даюць паставіць пад пагрозу мір і стабільнасць, штодзённа праходзячы праверку на сілу духу, волі і цярпення. «Сваім прыкладам вы пацвярджаеце права лічыцца сапраўднай ваеннай элітай, якой кіраўнік дзяржавы ўдзяляе асаблівую ўвагу і на якую ведамства ўскладае найбольш цяжкія і адказныя задачы», — сказаў ён.

Дзяржсакратар Савета бяспекі і міністр узнагародзілі ваеннаслужачых, якія асабліва вызначыліся. Таксама адбылася цырымонія ўручэння афіцэрскіх пагонаў.

Словы віншавання і ўдзячнасці за ратную працу прагучалі з вуснаў протаіерэя Фёдара Поўнага, а заслужаны ветэран Юрый Сівакоў падзяліўся ўспамінамі.

Намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў падзякаваў за віншаванні і высокую ацэнку дзейнасці ўнутраных войскаў, запэўніўшы: калегі гатовы і ў далейшым з гонарам выконваць пастаўленыя задачы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?