Вы тут

Гран-Пры абласнога агляда-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў


Фінальныя выступленні аматарскіх тэатраў адбыліся ў Магілёве на сцэне абласнога метадцэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы. Высокай узнагароды ўшанаваны тэатр-студыя «Экспромт» Шклоўскай дзіцячай школы мастацтваў, якая прапанавала гледачам спектакль «Афрыка» па творах Карнея Чукоўскага. Спецыяльнымі дыпломамі ўзнагароджаны: у намінацыі «За захаванне памяці пра Вялікую Айчынную вайну» — артыст народнага тэатра Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Кранапольскага раёна Іван Ткачоў, «Яркі дэбют» — аматарскае аб’яднанне «Паўлінка» з Мсціслаўскага раёна (кіраўнік Надзея Міхалёва), «За іронію і вытанчанасць у стварэнні мініяцюры» — народны тэатральны калектыў «Прамень» з Хоцімскага раёна ( кіраўнік Таццяна Паседзька).


Дыпломамі «Лепшая мужчынская роля» адзначаны ўдзельнік узорнага тэатральнага калектыву «Сонейка» Дзіцячай школы мастацтваў з Чавус Віктар Саўчанка за ролю дамавіка ў інсцэніроўцы «Пшанічныя каласкі» і бабруйчанін Алег Карпычаў з тэатра NovaEra — за галоўную ролю ў камедыі «Без Ягора будзе гора». Высокую адзнаку за лепшую жаночую ролю атрымалі кіраўнік народнага тэатра эстрадных мініяцюр «Штрых» са Шклова Валерыя Краўцова, якая сыграла Машу ў спектаклі «Аднойчы мы будзем шчаслівыя», і ўдзельніца тэатральнай студыі «Дзівакі» Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Бабруйскага раёна Інэса Крыванос за бліскучае пераўвасабленне ў доктарку ва ўрыўку са спектакля «Жаночы вулей». У намінацыі «За пэўнасць і адданасць тэатральнаму мастацтву» перамог народны тэатр «Валянцін» Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры.

— У конкурсе прымалі ўдзел звыш 40 аматарскіх тэатральных калектываў Магілёўскай вобласці, — удакладніла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадцэнтра НТ і КАР Крысціна Башарымава. — Удзельнікі звярталіся ў сваіх пастаноўках да п’ес Янкі Купалы, Аляксея Дударава, Васіля Ткачова, іншых аўтараў. Творчыя работы былі такія розныя па акцёрскай гульні і па спосабах падачы літаратурнага матэрыялу, што не пакінулі журы абыякавым.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва абласнога метадцэнтра НТ і КАР

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.