Вы тут

Качанава: «Гэта павінна быць міжведамасная дапамога». Асаблівасці інклюзіўнага навучання


Кіраўнік верхняй палаты парламента Наталля Качанава ўзяла ўдзел у выязным пасяджэнні кансультатыўнага савета пры Савеце Рэспублікі па пытаннях сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Пляцоўкай для правядзення быў абраны Полацк.


Напярэдадні пасяджэння Наталля Іванаўна разам з міністрам адукацыі Андрэем Іванцом, міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам, міністрам працы і сацыяльнай абароны Ірынай Касцевіч, кіраўніцтвам Віцебскай вобласці наведала Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Полацкага раёна. Госці азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, дзе сёння выхоўваюцца 123 дзіцяці да 18 гадоў з цяжкімі формамі інваліднасці і разладамі аўтыстычнага спектру. Для іх тут працуюць пяць груп дашкольнага навучання і пяць класаў для школьнікаў. У Цэнтры, які ў пачатку гэтага навучальнага года прырос новымі плошчамі дзіцячага садка, ёсць басейн, спартыўная зала, пакой рэкрэацыі з музычным шарыкавым басейнам і дыёднымі лямпамі. Рамонт супрацоўнікі рэабілітацыйнай установы рабілі самі з дапамогай мясцовай улады, партнёраў і валанцёраў, аднак капітальны рамонт у новых памяшканнях яшчэ наперадзе, як і спецыяльнае абсталяванне для навучання і адаптацыі дзяцей з РАС. «Нам важна ведаць, якія ёсць праблемы ў такіх установах адукацыі, і своечасова дапамагчы ім. Гэта павінна быць міжведамасная дапамога — і адукацыі, і аховы здароўя, і мясцовых уладаў, і прадпрыемстваў рэгіёна», — падкрэсліла старшыня верхняй палаты парламента.

Адкрыты дыялог на тэму важнасці інтэграванага навучання дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў агульнаадукацыйных установах працягнуўся ў сярэдняй школе № 18 імя Еўфрасінні Полацкай. Асаблівую ўвагу Наталля Качанава засяродзіла на напаўненні школ кваліфікаванымі спецыялістамі. Дырэктар школы Канстанцін Шухлеў расказаў, што адміністрацыя абмяркоўвае з бацькамі дзяцей з асаблівымі педагагічнымі патрэбамі метады вядзення ўрокаў. У Полацкім раёне сёння працуюць 29 школ, у кожнай з іх працуе педагог-псіхолаг, які аказвае дапамогу не толькі дзецям, але і іх бацькам. «Раўная адукацыя для ўсіх — гэта галоўны пасыл для сістэмы адукацыі нашай краіны. Неабходна на ранніх этапах выяўляць у дзяцей розныя разлады, каб разумець, калі ім патрэбна дапамога спецыяліста для паспяховага асваення вучэбных праграм», — сказала Наталля Іванаўна. 

На пасяджэнні кансультатыўнага савета пытанне інклюзіўнага навучання было абмеркавана больш глыбока з удзелам спецыялістаў аховы здароўя, работнікаў сацыяльных службаў, бацькоў, чые дзеці маюць патрэбу ў дапамозе. Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў, што сёння ў краіне налічваецца 1850 педагогаў-цьютараў, якія суправаджаюць выхаванцаў з аўтыстычнымі разладамі і дапамагаюць адаптавацца да самастойнасці ў грамадстве. За апошнія пяць гадоў у тры разы павялічылася колькасць дзяцей з РАС, на гэта старшыня Савета Рэспублікі звярнула ўвагу спецыялістаў аховы здароўя. «Сёння педагогам-псіхолагам трэба ў роўнай ступені працаваць як з дзецьмі, якія маюць асаблівасці, так і з іх бацькамі, дапамагаць зразумець праблему і знайсці яе вырашэнне. Чым больш у нас будзе дабра і міласэрнасці, тым лепш мы будзем разумець, што наша грамадства здаровае», — заключыла Наталля Качанава.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».