Вы тут

Анатоль Ісачанка уручыў пашпарты 23 юнакам і дзяўчатам


Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі, адбылося у Палацы культуры вобласці ў рамках грамадскай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!». На яго былі запрошаны прадстаўнікі маладзёжнай эліты вобласці, якія ўжо зарэкамендавалі сябе ў вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці. Сёння яны сталі яшчэ і паўнавартаснымі грамадзянамі краіны.


— Не сумняваюся, нягледзячы на ваш юны ўзрост, вы разумееце, што Канстытуцыя аб’ядноўвае пакаленні і дапамагае паступальна развівацца нашаму грамадству, — адзначыў у сваім віншавальным слове старшыня Магілёўскага аблвыканкама. — Канстытуцыя — гэта ўсенародны дакумент. А яго ўсебаковае абмеркаванне згуртавала беларусаў. Закон атрымаў новы змест, пашырыў спектр магчымасцей для процідзеяння існуючым выклікам, акцэнтаваў увагу на захаванні гістарычнай праўды, традыцыйных сямейных каштоўнасцей. 

Анатоль Ісачанка пажадаў 14-гадовым уладальнікам сваіх першых пашпартоў быць адказнымі і ўсвядомленымі членамі беларускага грамадства. З гонарам несці званне грамадзяніна, годна вучыцца і працаваць на карысць радзімы. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Галіны ГАЎРЫЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?