Вы тут

Юрый Шулейка правёў прыём грамадзян у Пінску


На прыём да старшыні Брэсцкага аблвыканкама Юрыя Шулейкі прыйшло адразу двое жыхароў прыгараднай вёскі Заполле. Адзін прасіў заасфальтаваць кавалак дарогі, другая — працягнуць цэнтральную каналізацыю. Як высветлілася, праблемы звязаныя паміж сабой тэрытарыяльна. 


На вуліцы Фядотава, пра якую вялася гаворка, ёсць участак працягласцю у 500 метраў, вельмі запатрабаваны транспартам. Летам на гэтым кавалку гравійкі пыл не паспявае асядаць, — расказалі людзі. Кіраўнік вобласці прапанаваў старшыні райвыканкама налета выканаць праект і ўключыць паляпшэнне дарогі ў план работы.

Другая заяўніца з гэтай жа вёскі вельмі прасіла паспрыяць з каналізацыяй. Праблема надзвычай актуальная з-за высокага ўзроўню грунтовых вод у гэтым месцы. Жанчына паведаміла, што людзі гатовыя прыняць удзел у фінансаванні праекта. 

Сышліся на тым, што зараз варта пачынаць работу па фарміраванні кааператыва, рыхтаваць праект, каб налета пачынаць работу. А з улікам патрэбы ў асфальтаванні па-гаспадарску будзе спачатку пракласці каналізацыйныя трубы, а затым — асфальт. 

Звярнуліся да губернатара трое грамадзян, якія не маюць працы. Ім паабяцалі знайсці варыянты працаўладкавання пасля кансультацыі са спецыялістамі службы занятасці. 

На гэты прыём асаблівую надзею ўскладвалі жыхары дома па вуліцы Жалтоўскага, які нядаўна здадзены ў эксплуатацыю. Жыць у новых кватэрах аказалася вельмі некамфортна, бо тэмпература не падымаецца вышэй за 14-17 градусаў. З-за холаду і сырасці з новых сцен у асобных пакоях адвальваюцца шпалеры, у іншых месцах праступае цвіль. 

Спецыялісты ў курсе праблемы, але пакуль яе вырашыць не ўдаецца.

— Гэтым пытаннем займаюцца, усе стандарты неўзабаве будуць забяспечаны, — сказаў навасёлам губернатар і паабяцаў трымаць на кантролі пытанне да яго вырашэння. 

Пасля прыёму кіраўнік вобласці наведаў праблемны дом, дзе азнаёміўся з сітуацыяй на месцы. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.