Вы тут

Прэзідэнт Кубы прыняў дэлегацыю беларускіх навукоўцаў


Беларуская дэлегацыя на чале з галоўным вучоным сакратаром НАН Васілём Гурскім прыняла ўдзел у пасяджэнні Нацыянальнага інавацыйнага савета пад кіраўніцтвам прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса, паведамляе БелТА.


Фота: cuba.mfa.gov.by

Галоўнай тэмай абмеркавання стала фарміраванне і развіццё сацыяльна-эканамічнай мадэлі Беларусі і ўплыў, які на яе аказала кіраванне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасцю. Па выніках пасяджэння Мігель Дыяс-Канель Бермудэс прапанаваў стварыць рабочую групу на чале з віцэ-прэм’ерам Чэпменам Вогам, задача якой — прааналізаваць вопыт развіцця Беларусі і пераняць яго элементы для кубінскай сістэмы навукі і інавацый.

Як адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў Беларусі Санцьяга Перэс Бенітэс, цяперашні візіт беларускай дэлегацыі на Кубу — следства інтэнсіўных адносін паміж дзвюма краінамі ў галіне навукі. Ён нагадаў, што летась адбыўся шэраг сустрэч паміж прадстаўнікамі гэтай сферы, якія сталі вельмі выніковымі. У прыватнасці, вынікам візіту беларускай дэлегацыі на Кубу ў лістападзе 2022 года стала падпісанне больш як 30 дакументаў аб супрацоўніцтве паміж навуковымі цэнтрамі дзвюх краін. А падчас нядаўняга наведвання Беларусі прадстаўнікамі кубінскага Міністэрства аховы здароўя абмеркаваны шэраг прапаноў па супрацоўніцтве, у тым ліку ў галіне навукі.

«У аснове частых сустрэч кіраўнікоў беларускіх і кубінскіх ведамстваў у сферы навукі ляжаць узаемныя інтарэсы ў яе развіцці. Абедзве краіны шукаюць новыя шляхі ў эпоху санкцый, устаноўленых Захадам супраць Беларусі нядаўна, а супраць Кубы — яшчэ 60 гадоў таму. Тое, што ў беларускай дэлегацыі пасля пасяджэння Нацыянальнага інавацыйнага савета прайшла афіцыйная сустрэча з прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам Кубы, кажа пра асаблівае стаўленне да вашай краіны. Гэта знак беларускаму народу, што ён мае верных сяброў, якія прызнаюць поспехі, дасягнутыя за гады незалежнасці Рэспублікі і яе кіраўніцтва Аляксандрам Лукашэнкам. Безумоўна, сустрэча беларускіх навукоўцаў з прэзідэнтам Кубы Мігелем Дыяс-Канель Бермудэсам яшчэ і палітычны жэст падтрымкі ў адрас Беларусі. Ім мы хочам сказаць, што нават у складаныя часы, калі Захад спрабуе ізаляваць вашу краіну, Куба гатовая працягнуць сяброўскую руку, як гэта заўсёды рабіла ў наш бок Беларусь», — сказаў Санцьяга Перэс Бенітэс.

Ён таксама адзначыў, што сустрэча беларускай дэлегацыі на самым высокім узроўні адкрывае новыя магчымасці для супрацоўніцтва ў навуковай сферы, бо ў Беларусі і Кубы тут аднолькавы падыход. «Мы таксама лічым, што навука павінна быць моцная не толькі ў фундаментальных і тэарэтычных абласцях, але і ў практычнай плоскасці. Яна можа стаць прадукцыйнай сілай. Куба гатова пераняць беларускі вопыт у сферы навукі і інавацый, а для вас вялікую цікавасць могуць прадстаўляць нашы распрацоўкі ў галіне біятэхналогій і шэрагу навуковых сфер, напрыклад біялогіі», — дадаў пасол. Ён упэўнены, што навука вызначыць будучыню ў развіцці грамадства-як кубінскага, так і Беларускага. «У чэрвені чакаем пасяджэнне міжурадавай камісіі ў Мінску. Я ўпэўнены, што ў нашых краін ёсць вялікія перспектывы супрацоўніцтва не толькі ў галіне навукі, але і медыцыны», — рэзюмаваў Санцьяга Перэс Бенітэс.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».