21 сакавіка ў пярэдадзень XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмаша на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пройдзе чарговы, восьмы па ліку, Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час. Некніжны свет».
Арганізатары творчай сустрэчы пісьменнікаў, публіцыстаў з розных краін свету ў фарматах афлайн і анлайн — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Мяркуецца, што з прывітальнымі словамі выступяць міністр інфармацыі краіны Уладзімір ПЯРЦОЎ, ганаровы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, народны пісьменнік Беларусі Мікалай ЧАРГІНЕЦ.
Абяцаюць прыняць удзел у сімпозіуме «Пісьменнік і час...» дацэнт кафедры палітычнай тэорыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін МЗС Расіі Кірыл КОКТЫШ, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй САВІНЫХ, рэктар Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта доктар культуралогіі. Кандыдат педагагічных навук Аляксандр ЗАПЯСОЦКІ, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта доктар педагагічных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Андрэй КАРОЛЬ, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук Ігар МАРЗАЛЮК, пісьменнік і грамадскі дзеяч Вячаслаў БАНДАРЭНКА, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь КАРЛЮКЕВІЧ.
Нагадаем, што Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» стаў добрай традыцыяй. Ён праводзіцца ў нашай краіне пачынаючы з 2015 года. За гэты час у дыскусіях пра вартасці мастацкага слова, суадносіны яго з актуаліямі гуманістычнага развіцця грамадства поруч з беларускімі калегамі прынялі пісьменнікі з Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Азербайджана, Арменіі, Кітая, іншых краін свету.
Плёнам стасункаў на сімпозіуме станавіліся розныя творчыя праекты, найперш — падрыхтоўка «беларускіх выпускаў» літаратурна-мастацкіх часопісаў у розных краінах свету, стварэнне і выданне анталогій, зборнікаў твораў беларускіх празаікаў і паэтаў у перакладах на іншыя мовы.
Мікола БЕРЛЕЖ
Прэв’ю: pexels.com
Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца.
«Абеліскі параненай зямлі».
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.