Вы тут

Як прайшоў «Вясновы баль ў Лошыцкай сядзібе»


На вуліцы снег, парывісты вецер. Сонца то з’яўляецца, то зноў хаваецца за хмарамі. Па календары ўжо амаль тыдзень як вясна, а вось надвор’е, на жаль, дэманструе адваротнае. Але гэта зусім не падстава сумаваць. «Звязда» пабывала на на «Вясновым балі ў Лошыцкай сядзібе», заразілася цяплом, пазітывам і гатова перадаць гэты настрой вам.


Баль пачаўся вечарам у суботу. Сёлета галоўнай тэмай сталі кветкі і кветкавыя кампазіцыі. Абавязковай часткай урачыстага дрэс-кода быў кветкавы аксэсуар. Госці падышлі да гэтага пытання творча. У кагосьці кветкі былі на вееры, у кагосьці ў валасах, а хтосьці вырашыў прыбрацца ў кветкавую сукенку. Некаторыя кавалеры ўпрыгожылі свае фракі кветкамі ў тон касцюма спадарожніцы. Гэта глядзелася вельмі арганічна.

Вечар пачаўся з музычнага пралогу «Музыка XIX стагоддзя», які паступова пагружаў гасцей у атмасферу таго часу. Дапамаглі ў гэтым студэнты Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа ім. М. І. Глінкі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Далей гасцей запрасілі на ўрок французскай мовы, дзе яны змаглі навучыцца рабіць кампліменты так, як гэта было прынята ў XIX стагоддзі. А потым танцы, танцы, танцы… Нават калі вы не валодаеце бальнымі танцамі — не бяда. Спецыяльна для такіх выпадкаў у праграме прадугледжаны майстар-класы па бальным танцам. З цікавага гасцей чакалі віктарыны па бальнаму этыкету, гульня «Мова кветак» і ўрок прыгожай хады ад школы прыгажосці «Розариум».

Насычаная праграма балю завяршалася аўтарскай экскурсіяй калекцыянера Барыса Васільева па выставе «Прасы на ўсе лады ў прысядзібным флігелі». У балі прыняло ўдзел каля 50 чалавек.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».