Вы тут

Як адбываецца выстава-кірмаш вырабаў ручной працы «Чароўны млын»


Калі вы яшчэ не ведаеце, як правесці гэтыя выхадныя і дзе купіць падарункі на 8 Сакавіка, то настойліва раім вам наведаць выставу-кірмаш вырабаў ручной работы «Чароўны млын» у Нацыянальным выставачным цэнтре «БелЭкспа».


 

Гэта выстава сабрала ўсё самае цудоўнае разам — аж вочы разбягаюцца. Карціны, гліняны посуд, сумкі, адзенне, цацкі, музычныя скрыначкі, ювелірныя вырабы, усходнія прысмакі і шмат-шмат чаго яшчэ. Тут сапраўды пануе асаблівая атмасфера творчасці і прыгажосці. Адзіны мінус: хочацца купіць усё і адразу. 

«Чароўны млын» радуе аматараў вырабаў ручной работы ўжо не першы год. Выстава-ярмарка пачала сваю гісторыю ажно з мая 2010 г., і праводзіцца яна тры разы на год: восенню, зімой і вясной. Гэта выстава прымеркавана да міжнароднага жаночага дня, таму тут можна знайсці шэраг тэматычных прэзентаў тыпу пернікаў у форме васьмёркі, свечак і мыла ў форме кветак. Зараз у «Чароўным млыне» прымае ўдзел больш за 400 майстроў не толькі з Беларусі, але і з Расіі і Літвы.

А яшчэ ў праграме выставы ёсць музычныя выступы, модны паказ і вялікі шэраг майстар-класаў. Сумаваць дакладна не прыйдзецца! 

Працаваць «Чароўны млын» будзе да 5 сакавіка.

Фота Лізаветы ГОЛАД

Лізавета ГОЛАД

Фота Анатоля КЛЯШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.