Вы тут

У Кітаі аб’яўлены новы спіс з 19 археалагічных нацпаркаў


Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны КНР апублікавала новы спіс з 19 нацыянальных археалагічных паркаў. Такім чынам, агульная колькасць такіх аб’ектаў у краіне дасягнула 55, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сярод 31 аб’екта-прэтэндэнта найстарэйшы адносіцца да перыяду палеаліту, а самы «малады» — да перыяду праўлення дынастыі Мін (1368-1644 гады), адзначаецца ў паведамленні ведамства. У адпаведны спіс трапілі розныя тыпы археалагічных помнікаў: паселішчы, гарады, печы для абпальвання, шахты, могілкі і храмы, якія размешчаны ў розных геалагічных лакацыях, такіх як цэнтр горада і прыгарад, вёска, а таксама пустыня Гобі і аазісы.

Згодна з паведамленнем ведамства, гэтыя новыя нацыянальныя археалагічныя паркі маюць дзяржаўнае, гістарычнае і культурнае значэнне і з’яўляюцца яркімі сімваламі кітайскай цывілізацыі. Ва ўсіх новых парках ёсць або будуюцца музеі.

Кітай пачаў адбіраць нацыянальныя археалагічныя паркі яшчэ ў 2010 годзе, а да 2025-га Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны плануе пачаць фарміраваць яшчэ адну партыю такіх аб’ектаў. Кітайскія археалагічныя паркі карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў турыстаў. Паводле дадзеных ведамства, у перыяд 13-й пяцігодкі (2016-2020 гг.) 36 нацыянальных археалагічных паркаў, якія існавалі тады, у сярэднім штогод наведвалі каля 40 мільёнаў чалавек.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.