Вы тут

Кітайскія навукоўцы стварылі са слімаковай слізі клей для загойвання ран


Кітайскія даследчыкі стварылі клей для загойвання ран са слімаковай слізі. Аб гэтым паведамілі ў Куньмінскім інстытуце батанікі Акадэміі навук Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Фота: pixabay.com

Звыш двух тысяч гадоў таму наземныя слімакі і іх слізь ужо выкарыстоўваліся для зняцця болю, выкліканага апёкамі, абсцэсамі і іншымі траўмамі. У сувязі з гэтым, навуковыя супрацоўнікі з Куньмінскага інстытута батанікі выказалі здагадку, што смаўжовая слізь, валодаючы клеючымі ўласцівасцямі і няяўнай біялагічнай актыўнасцю, можа стаць патэнцыйным сродкам для загойвання ран.

Як адзначаецца ў артыкуле, апублікаваным на сайце міжнароднага часопіса Nature Communications, біяматэрыял, які створаны з слімаковай слізі групай даследчыкаў інстытута, прадэманстраваў выдатныя крывапрыпыняючыя ўласцівасці, высокую біясумяшчальнасць і біярашчапленне.

У эксперыментах, праведзеных на пацуках, новае склейвальнае рэчыва прадэманстравала эфектыўнасць у загойванні ран. Як паказалі далейшыя даследаванні, клей з слімаковай слізі таксама здольны здымаць хранічнае запаленне раны, значна спрыяць рэгенерацыі эпітэлія і ангіягенезу.

Навукоўцы перакананыя, што гэтае адкрыццё мае вялікае значэнне для распрацоўкі біяклея і біяінжынерных канструкцый.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?