Вы тут

У Кітаі абвешчаны план лічбавага развіцця


У Кітаі абвешчаны план, у якім намечаны агульныя тэндэнцыі лічбавага развіцця краіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Фота: pixabay.com

Дакумент сумесна выпушчаны Цэнтральным камітэтам Камуністычнай партыі Кітая і Дзяржсаветам КНР. У ім адзначаецца, што пабудова лічбавай дзяржавы важная для прасоўвання кітайскай мадэрнізацыі ў лічбавую эпоху. Гэта таксама паслужыць надзейнай апорай для павышэння канкурэнтаздольнасці краіны шляхам стварэння новых пераваг.

Згодна з дакументам, да 2025 года будзе дасягнуты значны прагрэс у пабудове лічбавага Кітая, што будзе характарызавацца эфектыўнай узаемазвязанасцю адпаведнай інфраструктуры, значнымі паляпшэннямі ў лічбавай эканоміцы і буйнымі інавацыйнымі прарывамі ў галіне лічбавых тэхналогій.

Да 2035 года Кітай будзе ў авангардзе сусветнага лічбавага развіцця, а яго лічбавы прагрэс у эканамічнай, палітычнай, культурнай, сацыяльнай і экалагічнай галінах стане больш скаардынаваным і важкім. План прадугледжвае садзейнічанне глыбокай інтэграцыі лічбавых тэхналогій у рэальную эканоміку і ўкараненне адпаведных тэхналогій у сферах сельскай гаспадаркі, апрацоўчай прамысловасці, фінансаў, адукацыі, медыцынскага абслугоўвання, транспарта і энергетыкі.

План накіраваны на стварэнне лічбавага Кітая з эфектыўнымі лічбавымі дзяржпаслугамі, квітнеючай культурай кіберпрасторы, шырокім доступам да лічбавых грамадскіх паслуг, а таксама экалагічным кіраваннем, якое абапіраецца на лічбавыя тэхналогіі. Акрамя таго, плануецца стварыць сістэму незалежных інавацый у галіне лічбавых тэхналогій. З гэтай мэтай будуць прымацца меры, якія заахвочваюць прадпрыемствы адыгрываць вядучую ролю ў сферы тэхналагічных інавацый. План таксама накіраваны на ўзмацненне абароны інтэлектуальнай уласнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».