Вы тут

Беларусь — Кітай: падпісана 17 новых пагадненняў у галіне адукацыі


Візіт беларускай дэлегацыі ў Пекін для ўдзелу ў Міжнароднай адукацыйнай выстаўцы China Education Expo адбыўся 16-22 лютага, на мерапрыемстве была арганізавана работа тэматычнай экспазіцыі «Адукацыя ў Беларусі» з прэзентацыяй адукацыйных праграм вядучых беларускіх універсітэтаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.


Фота: Міністэрства адукацыі.

«На сёння паміж установамі адукацыі Беларусі і Кітая падпісана больш за 530 прамых дагавораў аб супрацоўніцтве. Шмат гадоў захоўвае свой рост узаемная акадэмічная мабільнасць. Ва ўстановах адукацыі нашай краіны вучацца амаль 8 тыс. кітайскіх грамадзян, ва ўніверсітэтах Кітая праходзяць навучанне амаль 500 беларусаў. Актыўна развіваецца стварэнне сумесных адукацыйных структур. Так, цяпер функцыянуюць сем сумесных структур: тры лабараторыі, два цэнтры і два інстытуты. Прапрацоўваецца таксама магчымасць арганізацыі сумеснай падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Установамі адукацыі дзвюх краін рэалізуюцца 40 сумесных адукацыйных праграм першай і другой ступеней вышэйшай адукацыі, 10 з якіх распрацаваны ў апошнія два гады», — праінфармавалі ў прэс-службе.

Міжнародная адукацыйная выстаўка China Education Expo стала працягам станоўчага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі. Беларусь прадстаўлялі вядучыя ВНУ краіны: Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, БДУІР, МДЛУ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога, БНТУ, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова.

«Тэматычная экспазіцыя „Адукацыя ў Беларусі“ выклікала вялікі інтарэс сярод наведвальнікаў выстаўкі. Шырокі спектр прадэманстраваных праектаў і праграм навучання па розных спецыяльнасцях даў магчымасць зацікаўленым азнаёміцца з адукацыйным патэнцыялам беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі. Калектыўная тэматычная экспазіцыя вядучых беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі стала самай запатрабаванай і сярод кітайскіх абітурыентаў, і сярод кіраўнікоў вядучых кітайскіх універсітэтаў. Трэба адзначыць, што беларуская дэлегацыя была адзінай замежнай дэлегацыяй, прадстаўленай на выстаўцы. У перыяд яе работы беларускі стэнд наведалі больш за 2 тыс. юнакоў і дзяўчат Кітая, зацікаўленых у навучанні ў Беларусі», — адзначылі ў адукацыйным ведамстве.

У час работы выстаўкі адбылася сустрэча беларускіх прадстаўнікоў з генеральным сакратаром Кітайскай асацыяцыі па міжнародным абмене ў сферы адукацыі Ван Юнлі, начальнікам аддзела Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і абмену Міністэрства адукацыі КНР Лю Цзяньцін. Таксама ў ходзе візіту беларуская дэлегацыя наведала Ланфанскую вышэйшую сярэднюю школу «Шугаа» (павет Сянхэ), буйнейшыя кансалтынгавыя агенцтвы Talent Education Charitable Foundation, ТАА «Цзінь Цзіле», Beijing Hangzhou Learning Co., Ltd, установы вышэйшай адукацыі КНР — Пекінскі ўніверсітэт мовы і культуры і Пекінскі ўніверсітэт грамадзянскага будаўніцтва і архітэктуры.

«У ходзе правядзення перагавораў у Пекінскім універсітэце грамадзянскага будаўніцтва і архітэктуры абмяркоўвалася магчымасць уступлення ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі ў Міжнародны інжынерна-архітэктурны кансорцыум устаноў адукацыі. Па выніках сустрэч прадстаўнікоў беларускіх ВНУ ў кітайскіх універсітэтах і кансалтынгавых кампаніях падпісана 17 пагадненняў аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыйных паслуг, 16 пагадненняў прапрацавана для падпісання. Арганізатарамі і ўдзельнікамі выстаўкі адзначаны высокі ўзровень прэзентацыі магчымасцей навучання ў нашай краіне, што будзе садзейнічаць умацаванню прэстыжу беларускай адукацыі», — дадалі ў Міністэрстве адукацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».