Вы тут

Качанава: Нам не страшныя ніякія санкцыі, бо ёсць краіны, з якімі мы сябруем


Нам не страшныя ніякія санкцыі, таму што ёсць краіны, з якімі мы сябруем, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з дэлегацыяй Кубы на чале з першым намеснікам міністра аховы здароўя Кубы Таняй Маргарытай Крус Эрнандэс, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

«Нашы краіны звязваюць добрыя сяброўскія адносіны дзякуючы тым дыпламатычным адносінам, якія ўстаноўлены паміж краінамі, перш за ўсё візітам на вышэйшым, высокім узроўні. Самае галоўнае, дзякуючы нашым прэзідэнтам сяброўскія адносіны ўстанавіліся паміж краінамі, — сказала Наталля Качанава. — Мы падтрымліваем адзін аднаго. Для нас вельмі важна ўстанаўленне міжпарламенцкіх адносін, якія ў апошні час вельмі актывізаваліся. У канцы мінулага года мы прымалі старшыню Нацыянальнай асамблеі Народнай улады Рэспублікі Куба, прайшла мая сустрэча з спадаром паслом, на якой адным з прыярытэтных напрамкаў, аб якім мы казалі, было менавіта ахова здароўя».

Гэты візіт — пацвярджэнне таму, што ўсе дамоўленасці паміж краінамі сапраўды рэалізуюцца аператыўна, адзначыла спікер. «І гэта вельмі важна. Тым больш у гэты няпросты час, калі рэжым санкцый ужываецца і да вашай краіне, і да Беларусі. Нам не страшныя ніякія санкцыі, бо ёсць краіны, з якімі мы сябруем. І ўзаемная цікавасць выступае пацвярджэннем таго, што нашым сяброўскім адносінам абсалютна па ўсіх напрамках няма межаў ва ўдасканаленні і развіцці», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.