Вы тут

Мінадукацыі вызначыла пералік запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцяў


Пры паступленни на іх для пэўных катэгорый абітурыентаў прадугледжаны пэўныя прывілеі. Ёсць два пералікі: для падрыхтоўкі спецыялістаў на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.


Фота: pixabay.com

Ва ўстановах, што рэалізуюць праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у пералік увайшлі «тэхналагічнае забеспячэнне машынабудаўнічай вытворчасці», «мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання», «будаўніцтва будынкаў і збудаванняў», «будаўніцтва і эксплуатацыя аўтамабільных дарог», «пчалярства», «меліярацыя земляў», «лясная гаспадарка» і іншыя — усяго 22 спецыяльнасці. Па-за конкурсам на іх могуць залічвацца асобы, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы і прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у год прыёму або ў годзе, што папярэднічаў году прыёму. Пры гэтым у дакуменце аб адукацыі ў іх павінна быць адзнака не ніжэйшая за 6 балаў па профільным вучэбным прадмеце. 

Варта нагадаць, што з 2023 года пры паступленні на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі і пасля базавай школы, і пасля атрымання агульнай сярэдняй адукацыі здача экзаменаў не прадугледжана (акрамя творчых і спартыўных дысцыплін). Абітурыентаў, якія падалі дакументы, будуць ранжыраваць па сярэдняму балу іх атэстата. Пры ўмове аднолькавай колькасці бала — звяртаць увагу на адзнакі па профільных дысцыплінах. А на востразапатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці вышэйзгаданыя катэгорыі абітурыентаў будуць паступаць па-за конкурсам.

Пастановай Міністэрства адукацыі таксама ўстаноўлены пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей, па якіх рыхтуюць у ВНУ. У яго ўвайшлі 53 спецыяльнасці: «дашкольная адукацыя», «камп’ютарная фізіка», «матэматыка», «радыёсістэмы і радыётэхналогіі», «аўтамабілі, трактары, мабільныя і тэхналагічныя комплексы», «нанатэхналогіі і нанаматэрыялы», «інжынерна-педагагічная дзейнасць», «тэхналогіі і праектаванне адзення і абутку», «меліярацыя і водная гаспадарка», «водныя біярэсурсы і аквакультуры», «ветэрынарная медыцына» і іншыя. Пры паступленні на востра запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці без уступных іспытаў, а таксама па-за конкурсам на завочную форму атрымання адукацыі будуць залічвацца некаторыя катэгорыі абітурыентаў. Да іх адносяцца пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай у навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму. Таксама гэта актуальна для ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай у год іх паступлення, якія былі ўзнагароджаны пахвальным водгукам.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.