Вы тут

Навучэнцы сярэдняй школы № 76 г. Мінска ў гасцях у Народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца


Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў навучэнцы сярэдняй школы № 76 г. Мінска прыйшлі ў госці да Народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца.


Дырэктар школы Алена Паланевіч прадставіла сваіх падапечных — вучняў другога і восьмага класаў.

Мікалай Іванавіч пачаў свой аповед са свайго дзяцінства, якое прайшло ў акупаваным фашыстамі Мінску. Вучні, не зважаючы на прысмакі на стале, затаіўшы дыханне, слухалі пісьменніка...

Цікавасць у дзяцей выклікаў аповед пра захапленне футболам і службе ў органах унутраных спраў.

Распавёў Мікалай Іванавіч і пра свае раманы «Аперацыя «Кроў» і «Сыны». Закранутую ў рамане «Сыны» тэму вайны ў Афганістане народны пісьменнік ведае як ніхто іншы — у 1984-1987 г.г. выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, а ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя асабіста займаўся ўвекавечаннем памяці аб загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах, арганізоўваючы работы па будаўніцтве помніка воінам-інтэрнацыяналістам у Мінску.

Кожнаму ўдзельніку сустрэчы пісьменнік падпісаў кнігу ў падарунак. Навучэнцы падзякавалі за пачастунак і падарункі гасціннага Мікалая Іванавіча, які яшчэ і адказаў на ўсе зададзеныя пытанні.

— Мы не выпадкова сёння апынуліся ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Наш педагагічны калектыў хадайнічаў аб прысваенні школе імя народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Іванавіча Чаргінца. Гэты выбар быў не выпадковым. Мікалай Іванавіч жыў на тэрыторыі Савецкага раёна сталіцы, пачынаў службу ў органах унутраных спраў раёна, — падзялілася з чытачамі партала Выдавецкага дома «Звязда» Алена Паланевіч. — У цяперашні час у школе ствараецца музей, экспазіцыі якога распавядаюць аб яго жыццёвым і творчым шляху. Напрыканцы сённяшняй сустрэчы мы падарылі Мікалаю Іванавічу альбом, які будзем напаўняць фотаздымкамі, уражаннямі ад нашых сумесных добрых спраў. Такі ж альбом мы будзем весці ў музеі школы.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».