Вы тут

Вогненны цягнік з атрутай. Чаму ў ЗША замоўчваюць найбуйнейшую экалагічную катастрофу?


У раёне мястэчка Усходняя Палесціна, што ў амерыканскім штаце Агаё, праз два тыдні пасля крушэння цягніка з вінілхларыдам карціна насамрэч нагадвае наступствы апакаліпсіса. Асобныя амерыканскія медыярэсурсы, якія асвятляюць тэхнагенную катастрофу, параўноўваюць інцыдэнт з выбухам атамнай бомбы, называючы «амерыканскім Чарнобылем», а наступствы «лакальнай ядзернай зімой» для цэлага рэгіёна, адзначае tорwаr.ru. Пры гэтым улады ўсяляк імкнуліся да таго, каб трымаць інфармацыю «ў сакрэце» і нават жорстка перашкаджалі прафесійнай дзейнасці журналістаў. Чаму ў ЗША замоўчваюць найбуйнейшую экалагічную катастрофу?


«Мы знішчылі гэты горад»

Злавесным месцам невялічкае мястэчка з амаль што біблейскай назвай Усходняя Палесціна стала 3 лютага, калі паўсотні вагонаў грузавога цягніка з хімікатамі сышлі з рэек. Адбылася маштабная ўцечка вінілхларыду, які, акрамя праблем з агульным атручэннем і забруджваннем паветра, вады і глебы, здольны правакаваць развіццё анкалогіі. Тады ў амерыканскіх масмедыя гэтая інфармацыя прайшла мімаходзь.

Амерыканскі кангрэсмен Джамаан Боўман напісаў у «Tвітэры», што ў вагонах знаходзілася 500 тон вінілхларыду. Ён назваў няшчасны выпадак адной з самых згубных для навакольнага асяроддзя катастроф за апошнія дзесяцігоддзі. Улады не прыдумалі нічога лепшага, чым утылізаваць хімію з дапамогай «кантраляванага падпалу», што толькі павялічыла плошчу заражэння. Гэта прывяло да яшчэ мацнейшага выбуху, які сваёй формай нагадаў відавочцам ядзерны. Над раёнам па-ранейшаму вісіць вельмі шчыльнае воблака небяспечных прадуктаў гарэння, бачнае нават з вышыні птушынага палёту. Вада ў рэках заражана ў радыусе не менш як 50 кіламетраў, у наваколлі ў фермераў пачалася масавая пагібель буйной рагатай жывёлы, гінуць птушкі і рыбы.

ЕРА класіфікуе вінілхларыд як канцэраген, уздзеянне якога на арганізм можа павялічыць рызыку пашкоджання печані або раку печані. Кароткачасовае ўздзеянне высокіх канцэнтрацый можа выклікаць дрымотнасць, страту каардынацыі, дэзарыентацыю, млоснасць, галаўны боль. Пасля згарання вінілхларыд распадаецца на хлорысты вадарод і фасген. Апошні выкарыстоўваўся ў якасці хімічнай зброі ў Першай сусветнай вайне, нагадвае tорwаr.ru. Працяглае ўздзеянне прадуктаў распаду вінілхларыду прыводзіць да страты прытомнасці і можа стаць фатальным для чалавека, паведамляюць спецыялісты. Пры няпоўным яго згаранні ў паветры застаюцца дысперсныя завісі дыяксінаў, устойлівыя да рассейвання.

«Мы знішчылі гэты горад хімікатамі», — заявіў у прамым эфіры вядучаму тэлеканала Fох Nеws Такеру Карлсану былы начальнік пажарнай аховы Агаё. Вінілхларыд з'яўляецца канцэрагенам для людзей. «Не можа быць бяспечнага ўзроўню ўздзеяння, таму ўсе кантакты павінны быць зведзены да мінімальна магчымага ўзроўню», — паведамілі ў Дэпартаменце аховы навакольнага асяроддзя Нью-Джэрсі, дзе аналагічнае здарэнне адбылося ў 2012 годзе.

Гіблае месца

Адразу пасля катастрофы жыхароў найбліжэйшага раёна эвакуіравалі, але ўжо праз два дні ім дазволілі вярнуцца назад. Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя ЗША (ЕРА) заявіла: «Назіранне за паветрам не выявіла якіх-небудзь апасенняў, якія можна было б аднесці да інцыдэнту ў цяперашні час». Улады з усіх мер па гарантаванні бяспекі толькі раяць пастарацца не выходзіць з дамоў, а пры з'яўленні прыкмет атручвання — звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Аднак у некаторых людзей, якія жывуць побач з месцам крушэння цягніка, гэтыя паведамленні выклікаюць недавер. «Не кажыце мне, што гэта бяспечна. Нешта адбываецца, калі мёртвая рыба плавае ў ручаі», — сказала мясцовая жыхарка Кэці Рыз. «Яны эвакуіравалі насельніцтва толькі ў радыусе 1 мілі ад месца здарэння, і гэта проста вар'яцтва. Мяне непакоіць доўгатэрміновае ўздзеянне на здароўе», — адзначыла Джэнна Яніяс, якая таксама паскардзілася на бесперапынны ў апошнія паўтара тыдні кашаль.

У Вашынгтоне ўпарта маўчаць аб «цягніку-бомбе» ў Агаё, хоць да Пітсбурга — а гэта больш за трыста тысяч жыхароў — усяго 80 кіламетраў. «Нас проста супакоілі: калі вы за межамі двухкіламетровай зоны ад месца ўзгарання — з вамі ўсё ў парадку. Я жыву за сем кіламетраў і сама адчуваю, што зусім не ўсё ў парадку. Але ў цэнтральных медыя нам паўтараюць: няма ніякіх таксічных рэчываў», — кажа Эмілі Райт, прадстаўнік экалагічнага руху штата Агаё.

«Я быў вельмі ўражаны рашэннем улад так хутка дазволіць жыхарам вярнуцца ў свае дамы пасля так званага «кантраляванага падпалу асабліва небяспечных хімікатаў». Перш чым вяртаць людзей, трэба было старанна даследаваць усе жылыя памяшканні, выявіць усе рызыкі», — заўважыў эксперт па асабліва небяспечных матэрыялах Сільверада Каджыяна.

На праблемы з дыханнем, кашаль і раздражненне вачэй скардзяцца больш чым чатыры тысячы жыхароў. Яны занепакоеныя магчымым з'яўленнем ачагоў ракавых захворванняў і верагоднасцю заражэння падземных вод і студняў. «Тое, што мы выявілі падчас тэсціравання і адбору проб вады, неабходна яшчэ аналізаваць. Сапраўды, знойдзена каля трох з паловай тысячы мёртвых рыб у рацэ Агаё каля месца катастрофы. Цяпер дадаткова абследуем усе яе прытокі і іншыя водныя шляхі», — расказаў дырэктар Дэпартамента прыродных рэсурсаў штата Агаё Мэры Мерц.

Відавочна, што наступствы ўжо выйшлі за межы месца аварыі, бо пры разліве хімікатаў была атручана рака Агаё, з якой бяруць ваду каля пяці мільёнаў чалавек. Варта адзначыць, што далей Агаё ўпадае ў галоўную водную артэрыю ЗША — Місісіпі. «У ЗША 30 мільёнаў чалавек, або каля 10 працэнтаў насельніцтва ЗША, а таксама хатнія жывёлы, якія могуць быць пад пагрозай з-за наступстваў выбуху ў штаце Агаё цягніка, што сышоў з рэек і перавозіў небяспечныя хімікаты», — адзначаецца ў паведамленні тэлеграм-канала Роlісе frеquеnсу.

Крушэнне было непазбежным?

Доўгі час гэтая падзея не прыцягвала ўвагі вядучых амерыканскіх СМІ, піша кітайскае выданне Glоbаl Tіmеs. Медыя пачалі рэагаваць на падзею толькі больш чым праз 10 дзён пасля аварыі, а таксама пасля таго, як амерыканскі рэпарцёр быў арыштаваны за рэпартаж аб катастрофе, адзначаецца ў матэрыяле. Увесь гэты час загалоўкі вядучых амерыканскіх СМІ датычыліся нябесных аб'ектаў, так званай «кітайскай пагрозы». Пры гэтым рэальныя пагрозы бяспецы і здароўю амерыканскага народа былі адсунутыя на другі план.

«Усё больш і больш людзей разумеюць, што гэта жахлівая экалагічная катастрофа. Але федэральныя дэпартаменты ЗША і мясцовыя чыноўнікі адмаўляюць гэта. Тон паведамленняў вельмі лёгкі, — адзначае Glоbаl Tіmеs. — Калі падобная падзея адбудзецца ў іншых краінах, то, хутчэй за ўсё, у рэжыме рэальнага часу з'явяцца паведамленні ад асноўных амерыканскіх СМІ. Аднак калі нешта адбываецца ў ЗША, усё становіцца іншым. Сутыкнуўшыся з гневам і моцнай незадаволенасцю мясцовага насельніцтва, Вашынгтон, які ўвесь час кажа аб «правах чалавека», «бяспецы» і «абароне навакольнага асяроддзя», здаецца абыякавым».

«Гэты кантраст ашаламляльны: амаль уся вашынгтонская эліта глядзіць на некалькі «НЛА» на вышыні каля 10 000 метраў і кажа аб «пагрозах бяспекі», але заплюшчвае вочы на пагрозу атрутнага газу, з якой сутыкаецца іх народ... Гэта падкрэслівае сур'ёзную неадпаведнасць паміж філасофіяй бяспекі Вашынгтона і рэальнасцю. Крушэнне ў Агаё было выпадковым, але непазбежным. Згодна з данымі Федэральнага ўпраўлення чыгунак ЗША, за апошнія 10 гадоў у ЗША адбывалася ў сярэднім 3,4 аварыі на чыгунках у дзень, а вадкая нафта і хімікаты часта выцякалі і выбухалі з-за сходу цягнікоў з рэек. Гэта сведчыць аб наяўнасці сур'ёзных праблем у кіраванні перавозкай небяспечных грузаў у ЗША, што ставіць пад пагрозу бяспеку вялікай колькасці жыхароў ЗША. Аднак Кангрэс рэдка праводзіць расследаванні ў дачыненні да гэтых інцыдэнтаў», — адзначае Glоbаl Tіmеs.

«Інцыдэнт служыць трывожным званком для палітычнай эліты ЗША: іх справа — засяродзіцца на ўнутраным кіраванні, што таксама з'яўляецца правільным спосабам пабудовы «вялікай Амерыкі». Калі канцэпцыя бяспекі не «на правільным шляху», яе праблемы з унутранай бяспекай будуць працягваць узнікаць», — рэзюмуецца ў матэрыяле.

Рак і мутацыі

Пры гэтым адміністрацыя Байдэна практычна ігнаруе глабальную экалагічную катастрофу ў Агаё. Амаль нічога пра інцыдэнт, а галоўнае, небяспечныя наступствы, не паведамляюць і ліберальныя СМІ Злучаных Штатаў. Карыстальнікі сацсетак абурана пішуць, што амерыканскаму прэзідэнту напляваць на сваіх грамадзян, ён занадта захоплены аказаннем дапамогі Украіне ў барацьбе з Расіяй. Горад Усходняя Палесціна, штат Агаё, трэба перайменаваць у Кіеў, каб Белы дом звярнуў увагу і на яго таксама, з горкай іроніяй каментуе сітуацыю адзін з амерыканскіх інтэрнэт-карыстальнікаў.

Губернатар Агаё Марк Дэвайн заявіў, што тысячы людзей у яго штаце могуць загінуць. Аднак так і не назваў тое, што адбылося, надзвычайнай сітуацыяй. Сваю версію абыякавасці амерыканскіх улад да трагедыі ў Агаё выказаў Такер Карлсан. Тэлевядучы Fох Nеws лічыць, што прэзідэнта Байдэна і дэмакратаў зусім не хвалюе лёс «белых жыхароў Усходняй Палесціны, якія галасавалі за Трампа».

Эксперты выказалі здагадку, што крушэнне складу ў Агаё (далёка не першае) адбылося з-за састарэлых тармазных сістэм чыгуначнага рухомага саставу, тэхналогія якіх у ЗША не мянялася дзесяцігоддзямі. У 2012 годзе цягнік з вінілхларыдам сышоў з рэек у Нью-Джэрсі, што заахвоціла адміністрацыю Абамы перагледзець парадак транспарціроўкі і класіфікацыі асабліва небяспечных матэрыялаў. Але ў перыяд праўлення Трампа лабісты хімічнай і чыгуначнай галіны здолелі спыніць працэс прыняцця гэтых новаўвядзенняў, каб не выдаткоўваць на мадэрнізацыю грошы.

Вядучы Fох Nеws Джэсі Уотэрс заклікаў Байдэна ўвесці рэжым надзвычайнага здарэння з-за хімічнай катастрофы ў Агаё. «Цягнік сыходзіць з рэек, яны падпальваюць яго, гэта, верагодна, выкліча ва ўсіх рак. У іх заражаная ўся рака Агаё. Гэтыя хімікаты цякуць уніз па цячэнні ў Заходнюю Вірджынію, і мы не аб'яўлялі надзвычайнае становішча ў краіне. Мы аб'явілі надзвычайнае становішча ў краіне з-за воспы малпаў, а тут — не?» — абурыўся Уотэрс. Як заўважыў амерыканскі тэлевядучы, крушэнне цягніка можа прывесці да кіслотных дажджоў і гібелі ўсёй рыбы ў рацэ штата Агаё. Ён таксама дадаў, што ўлады патуралі ўтойванню доказаў на «месцы злачынства», дазволіўшы знішчэнне хімікатаў.

Пэн Індэн, эксперт з цэнтральнага ўрадавага цэнтра па наглядзе за аховай навакольнага асяроддзя і надзвычайнымі сітуацыямі Кітая, паведаміў СМІ, што вінілхларыд лёгка запальваецца, пры гарэнні выдзяляюцца вуглякіслы газ і саляная кіслата. Апошняя ў спалучэнні з ападкамі выкліча кіслотныя дажджы і зробіць зямлю непрыдатнай для апрацоўкі. Калі вінілхларыд не згарыць цалкам, ён вылучыць больш таксічных дыяксінаў і фасгену. Па словах Пэна, дыяксіны вельмі цяжка раскладаюцца натуральным шляхам, і, як толькі яны пранікаюць у глебу, могуць заставацца там дзесяцігоддзямі. Эксперт адзначыў, што збожжа, вырашчанае на гэтай глебе, выкліча рак і мутацыі ў людзей.

«Нам трэба будзе сутыкнуцца з наступствамі праз 5, 10, 15 і 20 гадоў, калі могуць узнікнуць кластары анкалагічных захворванняў або раптам сапсавацца калодзежная вада», — заявіў у эфіры тэлеканала FОХ21Nеws амерыканскі эксперт па хімічных рэчывах і небяспечных матэрыялах Сільверада Каджыяна. Спецыяліст заўважыў, што жыхары Усходняй Палесціны павінны прайсці медыцынскае абследаванне як мага хутчэй.

Захар БУРАК

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.